Покаць (вёска)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Покаць
Першыя згадкі: XVIII ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Сельсавет: Залескі
Насельніцтва: 177 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Геаграфічныя каардынаты: 52°52′25″ пн. ш. 31°6′19″ у. д. / 52.87361° пн. ш. 31.10528° у. д. / 52.87361; 31.10528Каардынаты: 52°52′25″ пн. ш. 31°6′19″ у. д. / 52.87361° пн. ш. 31.10528° у. д. / 52.87361; 31.10528
Покаць на мапе Беларусі
Покаць
Покаць
Покаць

По́каць[1] — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, на рацэ Покаць Уваходзіць у склад Залескага сельсавету. Насельніцтва 177 чал. (2004). Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад места Чачэрск, за 49 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 77 км ад Гомелю.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснавана на зноў распрацаваных землях у пачатку XVIII стагодзьдзя, у Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

Пасьля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. Пад 1838 годам пазначаная ў дакумэнтах Расейскага ваеннага ведамства як паселішча ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1848 годзе капліца. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1859 году ў валоданьні графа І. І. Чарнышова-Круглікава. У 1880 годзе працавала хлебазапасная крама. Празь вёску праходзіла паштовая дарога зь Неглюбкі ў Рагачоў. У 1877 была адкрытая народная вучэльня, у якім у 1889 навучаліся 29 хлопчыкаў і дзяўчынка. Цэнтар воласьці (да 9 траўня 1923), у склад якой у 1890 уваходзілі 32 паселішчы з агульнай колькасьцю 1700 двароў. У 1886 дзейнічалі капліца, вятрак. Паводле перапісу 1897 году дзейнічалі хлебазапасная крама, 3 ветракі, кузьня, заездны двор. У 1909 годзе 1836 дзесяцін зямлі, стараверская царква, школа, лячэбны пункт, млын, у Гомельскім павеце Магілёўскай губэрні.

У 1921 у Покацкую воласьць уваходзілі 18 сельсаветаў (16 510 жыхароў). У 1926 працавалі паштовы пункт, пачатковая школа. З 8 сьнежня 1926 году да 23 лістапада 1961[2] — цэнтар Покацкага сельсавету Сьвяцілавіцкага, з 4 жніўня 1927 году Чачэрскага, з 12 лютага 1935 году Сьвяцілавіцкага, з 17 сьнежня 1956 году Чачэрскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1929 годзе 1132 жыхары, працавала аддзяленьне спажывецкай каапэрацыі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Беларусь», працавалі вадзяны млын, хата-чытальня.

У часе Вялікай Айчыннай вайны 21 ліпеня 1942 партызаны вялі каля вёскі бой зь нямецкімі войскамі, робячы ім цяжкія страты, а ў верасьні разграмілі створаны ў вёсцы варожы гарнізон. У жніўні-верасьні 1941 і ў верасьні 1943 спалілі 250 двароў, забілі 29 жыхароў. У баях каля вёскі загінулі 7 савецкіх салдатаў і партызан (пахаваныя ў брацкай магіле ў цэнтры). 126 жыхароў загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

З 1960 дзейнічае Покацкае лясьніцтва. У складзе калгасу «Зорка» (цэнтар — вёска Залесьсе). Разьмешчана аддзяленьне сувязі, клюб.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Покацкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 505

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]