Полазна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Полазна
Краіна Беларусь
Плошча 0,15 км²
Плошча вадазбору 0,5 км²
Максымальная глыбіня 32,5 м
Каардынаты 55°0′37.46″ пн. ш. 28°26′37.28″ у. д. / 55.0104056° пн. ш. 28.4436889° у. д. / 55.0104056; 28.4436889Каардынаты: 55°0′37.46″ пн. ш. 28°26′37.28″ у. д. / 55.0104056° пн. ш. 28.4436889° у. д. / 55.0104056; 28.4436889
Полазна на мапе Беларусі
Полазна
Полазна
Полазна

Полазна — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 20 км на паўднёвы захад ад Ушачаў, за 2 км на поўдзень ад вёскі Царкавішча.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Ушача. Плошча Полазна складае 0,15 км². Найбольшая глыбіня возера — 32,5 м. Плошча вадазбору возера — 0,5 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, знаходзяцца пад лесам. На поўначы схілы ніжэйшыя. Катлавіна мае круглаватую форму. Берагі возера высокія, іх вышыня складае 30—80 см, абрывістыя, пяшчаныя, знаходзяцца пад хмызьняком.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Озера Белоруссии. О.Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988.