Полымя (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Полымя
польск. Połymie
Мясцовая назва: Полыме
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараўка
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-220
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°53′50″ пн. ш. 23°46′55″ у. д. / 52.89722° пн. ш. 23.78194° у. д. / 52.89722; 23.78194Каардынаты: 52°53′50″ пн. ш. 23°46′55″ у. д. / 52.89722° пн. ш. 23.78194° у. д. / 52.89722; 23.78194
Полымя на мапе Польшчы
Полымя
Полымя
Полымя

По́лымя (па-польску: Połymie, на мясцовай беларускай гаворцы: По́лыме[1]) — прысёлак вёскі Тарнаполь у Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У палове 19 ст. сям’я Бялінскіх, уладальнікаў маёнтку ў Тарнаполі, малы фальварак ва ўрочышчы Полымя, што склала аснову да пачатку прысёлку[4]. У міжваенны пэрыяд Полымя прыналежала да гміны Тарнаполь (сядзіба гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 32 жыхары (усе праваслаўныя, 13 запісаных палякамі і 19 беларусамі)[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 163
  2. ^ Праваслаўная парафія сьв. Юрыя Пераможцы ў Семяноўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
  3. ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
  4. ^ Тарнаполь (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 8 красавіка 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 107 (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.