Польская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Польская мова
język polski, polszczyzna
Ужываецца ў Польшчы, Беларусі, Нямеччыне, Украіне і іншых краінах
Колькасьць карыстальнікаў 50 мільёнаў
Клясыфікацыя

Індаэўрапейская
 Славянская
  Заходнеславянскія

    Польская
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Сьцяг Польшчы Польшчы,
Сьцяг Эўрапейскага Зьвязу Эўразьвязе
Рэгулюецца Радай польскай мовы
Код мовы
ISO 639-1 pl
ISO 639-2(B) pol
ISO 639-2(T) pol
SIL POL

По́льская мо́ва (па-польску: język polski, polszczyzna ) — адна з моваў лехіцкае падгрупы заходнеславянскае групы славянскае галіны індаэўрапейскай моўнай сям'і.

На польскай мове гаворыць блізу 50 мільёнаў чалавек, яна зьяўляецца дзяржаўнай мовай Польшчы, а таксама прызнанай мовай нацыянальнай меншасьці ў Летуве. Носьбіты жывуць таксама ў Нямеччыне, Украіне і Беларусі.

Асаблівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Польскі альфабэт: a, ą, b, c, ć, d, e, ę, f, g, h, i, j, k, l, ł, m, n, ń, o, ó,

p, q, r, s, ś, t, u, v, w, x, y, z, ź, ż.

  • Апрача таго, пэўныя гукі перадаюцца на пісьме дзьвюма літарамі: rz — вымаўляецца як 'ж',

ch — як 'х', dz — як 'дз', dź — як 'дзь', dż — 'дж', sz — як 'ш', cz — як 'ч'.

  • Некаторыя гукі перадаюцца некалькімі сымбалямі: 'u' і 'ó', 'h' і 'ch', 'ż' і 'rz'.
  • Літары v, x, q выкарыстоўваюцца пераважна ў запазычаных словах.

Фанэтыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гукі ą [οη] і ę [eη] — насавыя.
  • Націск у польскіх словах прыпадае на другі ад канца склад.
  • Замена ўласьцівых іншым славянскім мовам мяккіх або цьвёрдых зычных t, d, r на ć, , rz («ж»): ciasto, dzień, rzeka.
  • Чаргаваньне е перад пярэднеязычнымі цьвёрдымі зычнымі, у залежнасьці ад паходжаньня, з а ці о: wierzyć «верыць» — wiara «вера», nieść «несьці» — niosę «нясу»;
  • Чаргаваньне спалучэньня -er- пасьля мяккіх перад пярэднеязычнымі цьвёрдымі зычных з -аr-: twierdzić «цьвердзіць» — twardy «цьвёрды»;
  • Чаргаваньне перад канцавымі звонкімі зычнымі ó («у») з о, ą з ę: bób «боб» — bobu «бобу», błąd «памылка» — błędu «памылкі».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратурная мова фарміруецца на базе вялікапольскіх, малапольскіх і мазавецкіх гаворак. Паводле пэрыядызацыі літаратурная мова падзяляецца на наступныя этапы:

  • Старажытнапольская мова — да 1500 году;
  • Сярэдняпольская мова — з XVI стагодзьдзя па другую палову XVIII стагодзьдзя.
  • Навапольская мова — з другой паловы XVIII стагодзьдзя.

Пісьмовасьць на базе лацінскага альфабэту. Найстаражытны пісьмовы помнік – Свэнтакшыскія пропаведзі (сярэдзіна XIV стагодзьдзя).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Польская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў