Польская сацыялістычная партыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Польская сацыялістычная партыя
Polska Partia Socjalistyczna
Выява лягатыпу
Дата заснаваньня 17—23 лістапада 1892
Распушчаная 15—21 сьнежня 1948
Штаб-кватэра
Ідэалёгія сацыялізм
Колькасьць 500 тысяч
Афіцыйны сайт ppspl.eu (пол.)

Польская сацыялістычная партыя (па-польску: Polska Partia Socjalistyczna; PPS) — польская палітычная партыя. Падрымлівала ідэі незалежнасьці і сацыялізму, заснаваная ў лістападзе 1892 падчас т. зв. парыскага зьезду як Загранічнае згуртаваньне польскіх сацыялістаў (па-польску: Związek Zagraniczny Socjalistów Polskich), адна з наймацнейшых у Польшчы палітычных сілаў ажно да 1948. У часы ПНР дзейнічала на эміграцыі.