Польска-савецкая вайна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Польска-савецкая вайна (1919—1921)
Battle of Niemen.jpg
Польскія акопы ў Беларусі ў час бітвы на Нёмане, кастрычнік 1920
Дата: 14 студзеня 191918 сакавіка 1921
Месца: Украіна, Беларусь, Польшча, Летува, Латвія
Вынік: Рыская мірная дамова
Супернікі
Аб’яднаныя Савецкія рэспублікі:[1]

Flag of the Galician SSR.svg Галіцыйская ССР

Red flag.svg Польрэвкам
Сьцяг Польшчы Польская Рэспубліка

Сьцяг Украіны Украінская НР[2]
Flag of Belarus (1991-1995).svg Беларуская Народная Рэспубліка[3]
Сьцяг Латвіі Латвійская Рэспубліка[4]

Сьцяг Францыі Францыя[5]
Камандуючыя
Сьцяг краіны або тэрыторыі Міхаіл Тухачэўскі

Сьцяг краіны або тэрыторыі Аляксандар Ягораў

Сьцяг краіны або тэрыторыі Сямён Будзённы
Сьцяг Польшчы Юзэф Пілсудзкі

Сьцяг ПольшчыСьцяг Латвіі Эдвард Рыдз-Сьміглы
Сьцяг ПольшчыСьцяг краіны або тэрыторыі Люцыян Жалігоўскі
Сьцяг Польшчы Уладзіслаў Сікорскі
Сьцяг Польшчы Юзэф Гальлер
Сьцяг Беларусі Гасан Канапацкі
Сьцяг Беларусі Станіслаў Булак-Балаховіч
Сьцяг Украіны Сымон Пятлюра

Сьцяг Украіны Міхаіл Амельяновіч-Паўленка
Колькасьць
каля 950 тыс. байцоў каля 5000 тыс. рэзэрв каля 360 тыс. байцоў каля 740 тыс. рэзэрв

Польска-савецкая вайнаузброены канфлікт паміж Польшчай і Савецкай Расеяй, Савецкай Беларусьсю, Савецкай Украінай на тэрыторыях, якія належалі Расейскай імпэрыіРасеі, Беларусі, Латвіі, Летувы, Польшчы і Украіны у 1919 — 1921 гадах падчас Грамадзянскай вайны ў Расеі. У сучаснай польскай гістарыяграфіі мае назоў «Польска-бальшавіцкая вайна». У канфлікце таксама прымалі ўдзел войскі Украінскай Народнай Рэспублікі і Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі; у першай фазе вайны яны дзейнічалі супраць Польшчы, затым часткі УНР падтрымлівалі польскія войскі.

У Расеі, у дакумэнтах таго часу, таксама звалася Польскім фронтам[6].

Пачатак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Паход на Кіеў і Беларусь у савецка-польскай вайне

Пры прасоўваньні Чырвонай Арміі (РСЧА) тэрыторыямі, пакінутымі па эвакуацыі нямецкімі часткамі, у лютым 1919 годзе з сутыкненьняў у Беларусі пачалася савецка-польская вайна.

19 красавіка 1919 году польскія войскі занялі Вільню[7] (заняты ў студзені 1919 годзе чырвонымі часткамі) і ўвесь Віленскі край. 22 красавіка 1919 году Юзэф Пілсудзкі выступіў са зваротам «Да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага», у якім абяцаў ня ўмешвацца ва ўнутраныя справы беларускага і літоўскага народаў і даць ім права самім вырашаць свой лёс «без якога-небудзь гвалту або націску з боку Польшчы». У жніўні 1919 году ўзялі Менск[8]. Склаўшы саюз зь Пятлюрам[9], Пілсудзкі ўвесну 1920 рапачаў наступ на Кіеў (заняты польскімі войскамі 7 траўня).

Контрнаступ Чырвонай Арміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улетку пачаўся контрнаступ Чырвонай Арміі. Палякі былі змушаныя пакінуць Кіеў. Савецкі контрнаступ ажыцьцяўлялася двума франтамі: Паўднёва-заходні рухаўся на Львоў; Заходні пад камандаваньнем Тухачэўскага прасоваўся па Беларусі і Літве (11 ліпеня Чырвонай Арміяй быў ўзяты Менск, 19 ліпеня — Гародня, 20 ліпеня — Вільня, 1 жніўня — Берасьце). Аднак галоўнай мэтай наступу пад камандаваньнем Тухачэўскага была Варшава.

«Цуд на Вісьле»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Варшаўская бітва (1920)
Юзэф Пілсудзкі і Юзэф Гальлер падчас агляду войск, якія вяртаюцца пасьля пераможнай бітвы пад Варшавай

Устаноўчы сейм Польскай Рэспублікі сфармаваў Раду абароны дзяржавы; якой кіраваў Ю. Пілсудзкі, дзякуючы вялікаму досьведу супрацоўніцтва Пілсудзкага падчас Першай сусьветнай вайны з выведвальнымі органамі Японіі, Аўстрыі і Нямеччыны, і зь іх дапамогай, у Польшчы была створаная магутная служба выведкі і контрвыведкі. Вырашальная роля ў паразе РСЧА належыць падразьдзяленьню польскіх шыфравальшчыкаў, якое ў жніўні—верасьні 1919 году ўзламала шыфры як Дабравольчай арміі, так і РСЧА.

Былі ўзламаныя практычна ўсе шыфры белых і чырвоных, што дало ясную карціну ўсей ваеннай сытуацыі на тэрыторыі Расеі ад Петраграда да Сыбіры, ад Мурманска і да Чорнага мора.

Галоўная нагрузка на шыфравальны аддзел лягла ўлетку 1920 году, калі ён прымаў да 500 непрыяцельскіх радыяграм штомесяц. Напрыклад, у жніўні палякі атрымалі і дэшыфравалі 410 радыёдэпешаў, падпісаных Троцкім, Тухачэўскім, Якірам і Гаем. На іх аснове камандаваньне Войска польскага змагло прыняць правільныя стратэгічныя рашэньні падчас Варшаўскай бітвы, бо ведала апэратыўную інфармацыю аб перасоўваньні кожнага падразьдзяленьня РСЧА[10][11].

Сфармаваная з загартаваных у баях частак, ударная групоўка ў 120 тыс. байцоў пад камандаваньнем Пілсудзкага 1325 жніўня 1920 году ў бітве за Варшаву раптоўным ударам прадзерла фронт і зайшла ў тылы арміі Тухачэўскага. Чырвонае войска, пацярпеўшы цяжкую паразу, змушана было пачаць адступленьне[12].

У Польшчы «Цуд на Вісьле» (па-польску: Cud nad Wisłą) прыводзіцца як знак «мужнасьці польскіх салдатаў, даўшых адпор Чырвонай Арміі, дзьвінутай бальшавіцкімі правадырамі ў паход за саветызацыю Польшчы».

Падпісаньне Рыскага міру і канец вайны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Бітва на Нёмане, Сярэдняя Літва і Рыскі мір

Ваенны посьпех канчаткова быў замацаваны ў бітве на Нёмане, якая распачалася 20 верасьня 1920 году. Падчас контрнаступу польскія войскі занялі шырокія тэрыторыі Літ-Белу і Латвіі.

Неўзабаве пасьля гэтага меў месца г.зв. бунт генэрала Жэлігоўскага, які, згодна з даручэньнем маршала Пілсудзкага, робіць выгляд, што не падначальваецца загадам ваеннага камандваньня і 9 кастрычніка займае віленскую акругу, што прывяло да ўтварэньня на гэтай тэрыторыі г. зв. Сярэдняй Літвы. Баявыя дзеяньні афіцыйна былі перарваны ў выніку падпісаньня 12 кастрычніка 1920 году ў Рызе дамовы аб перамір’і ў вайне з бальшавікамі. Канчаткова вайна завяршылася з падпісаньнем 18 сакавіка 1921 году мірнай дамовы, якая лягла ў аснову афіцыйных польска-савецкіх адносінаў да пачатку Другой сусьветнай вайны[13].

Тэрытарыяльныя зьмяненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дэкрэт Усерасейскага ЦВК «Аб аб’яднаньні Савецкіх рэспублік: Расеі, Украіны, Латвіі, Летувы і Беларусі для барацьбы з сусьветным імпэрыялізмам»
  2. ^ Па Варшаўскай дамове. Непасрэдны ўдзел Арміі Украінскай Народнай Рэспублікі пачынаючы з Кіеўскай апэрацыі.
  3. ^ Беларуская вайсковая камісія, Слуцкі збройны чын і Беларускі паход Булак-Булаховіча
  4. ^ Сумесная апэрацыя «Зіма» і ўзяцьце Дзьвінску.
  5. ^ Ваенныя дарадцы. Падрыхтоўка Блакітнай арміі.
  6. ^ Л. Троцкі, Польскі фронт (інтэрв'ю).
  7. ^ The Rebirth of Poland. University of Kansas, lecture notes by professor Anna M. Cienciala.(анг.)
  8. ^ Wojna polsko-bolszewicka. Internetowa encyklopedia PWN.(пол.)
  9. ^ Davies, Norman (1997) [1972]. Orzeł biały, czerwona gwiazda: Wojna polsko-bolszewicka, 1919—1920. pp. 99-103.(пол.)
  10. ^ Paweł Wroński, Sensacyjne odkrycie: Nie było cudu nad Wisłą], Gazeta Wyborcza, wiadomosci.gazeta.pl.(пол.)
  11. ^ Jan Bury, Polish Codebreaking During the Russo-Polish War of 1919—1920.(анг.)
  12. ^ Battle Of Warsaw 1920 by Witold Lawrynowicz; A detailed write-up, with bibliography. Polish Militaria Collectors Association.(анг.)
  13. ^ Davies, Norman (1982) [1981]. God’s Playground: A History of Poland in Two Volumes, vol. 2: 1795 to the Present. New York: Columbia University Press. ISBN 978-0-231-05352-5, p. 399.(анг.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / Захар Шыбека, Мінск, «Энцыклапедыкс», — 2003. — 490 с.
  • Грицкевич А. П.: Западный фронт РСФСР 1918—1920. Борьба между Россией и Польшей за Белоруссию. / Научное редактирование А. Е. Тараса. — Минск: Харвест, 2010. — 496 с — (серия «Неизвестные войны»)
  • Анатомия ненависти (Русско-польские конфликты в XVIII—XXвв.)./А. Е. Тарас. — Минск.; Харвест, 2008. — 832 с.: илл. — (Серия «Неизвестные войны»).