Полісындэтан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Полісындэ́тан (шматзлучнікавасьць) (па-старажытнагрэцку: πολυσύνδετον) — стылістычны прыём, сутнасьць якога — у выкарыстаньні адных і тых жа злучнікаў паміж аднароднымі словамі і сказамі. Ужываецца даволі часта ў фальклёрных творах:

Як пан звозіў да сваё жытцо
У цёмныя гумны да з сьветлага поля,
Яно ў тарпе прылежыста,
А на таку прымалоціста,
А ў арудзе прысыпіста
А ў млыне прымеліста,
А ў дзяжы падыходзіста,
А ў печы румяніста,
А на стале як сыр белы.

Шматзлучнікавасьць дапамагае зьвязаць аднародныя словы і сказы ў сынтаксічнае адзінства і разам з тым разьмежаваць іх паміж сабой. Яна запавольвае тэмп паэтычнага выказваньня, надае яму ўзьнёсласьць. Як стылістычны прыём шматзлучнікавасьць супрацьстаіць бяззлучнікавасьці.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]