Посах Асклепія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Посах Асклепія

Посах Асклепія — распаўсюджаны мэдычны знак.

Паводле легенды, старажытнагрэцкі бог мэдыцыны і лекаваньня Асклепі, ішоў, абапіраючыся на кій, у палац Крыцкага цара Міноса, які паклікаў яго ўваскрэсіць памерлага сына. Па дарозе посах абвіла зьмяя і Асклепій забіў яе. Следам зьявілася другая зьмяя, з травой ў роце, пры дапамозе якой ён уваскрэсіў першую зьмяю. Асклепій знайшоў гэтую траву і зь яе дапамогай пачаў уваскрашаць памерлых.

Посах Асклепія, звычайна, быў намаляваны як драўляная палка з суччам і сымбалізаваў повязь з зямлёй і падарожжы лекара.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Посах Асклепіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў