Прагрэсіўны мэтал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Прагрэсіў-мэтал»)

Прагрэсіўны мэтал (скарот: праг-мэтал) — спалучэньне прагрэсіўнага року і гэві-мэталу.

Зьмешвае моцны, гітарна-арыентаваны гук мэталу са складанасьцю кампазыцыяў, няроўнымі рытмамі і віртуознасьцю выкананьня прагрэсіўнага року. Частка прог-мэталічных гуртоў адчуваюць моцны ўплыў джаз-фьюжну ды клясычнай музыкі. Як і ў прагрэсіўным року, кампазіцыі прадстаўнікоў прагрэсіўнага мэталу значна даўжэй за стандартных прадстаўнікоў мэталу, да таго ж яны часьцяком зьвязаныя ў канцэптуальныя альбомы. Як вынік, прагрэсіўнага мэталу значна менш у радыёэтэры і тэлебачаньні.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьяўленьне прагрэсіўнага мэталу зьвязана ў першую чаргу з прагрэсіўна-рокавымі гуртамі ад позьніх 1960-х да сярэдзіны 1970-х, такіх як Yes, Pink Floyd, Emerson, Lake and Palmer, Jethro Tull, King Crimson, Genesis, Gentle Giant, Focus, Renaissance, The Alan Parsons Project, раньні Queen, Kansas, Atomic Rooster, Uriah Heep і Rush. Апошнія пяцёра дадавалі значны элемэнт «мэталёвасьці» ў сваю музыку. Стыль адасобіўся на сярэдзіне 1980-х. Гурты кшталту Fates Warning, Queensrÿche і Dream Theater узялі адметныя рысы гэтых ранейшых гуртоў (у асноўным кампазыцыйныя адметнасьці) і дадалі да гэтага гэві-мэталічныя асаблівасьці, што асацыююцца з раньнімі Metallica, Megadeth і Iron Maiden. Вынік можна апісаць як прагрэсіўны рок з гучаньнем мэталу.

Тры асноўныя стыляўтваральнікі заўсёды мелі вельмі адрознае гучаньне. Queensryche былі найбольш мэлядычнымі зь іх і таму атрымалі найвялікшы камэрцыйны посьпех. Dream Theater больш за іншых апіраліся на традыцыйны прог-рок і гэтаксама спачатку вельмі шмат абапіраліся на выканаўнічыцкія здольнасьці ўдзельнікаў, ужо пазьней закінуўшы большасьць прыкметаў клясычнага прог-року (акрамя складанасьці) у бок больш моднага і вострага мэталёвага гучаньня. Fates Warning былі найбольш агрэсіўнымі і цяжкімі. Яны з большага атаясамляюцца з трэш- і экстрым-мэтал сцэнамі, якія вывелі іх у выніку да двух іншых выканаўцаў як паўнавартых айцоў стылю.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]