Пралетарскі сельсавет (Гарадоцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пралета́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйным цэнтрам савету была вёска Пралетарск.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 кастрычніка 1929 году Іванаўскі сельсавет перайменаваны ў Пралетарскі.

Станам на 1 студзеня 1947 году адміністрацыйны цэнтар сельсавету знаходзіўся ў вёсцы Іванаўка[1].

25 сьнежня 1962 году сельсавету перададзены 20 населеных пунктаў Казьянскага сельсавету скасаванага Шумілінскага раёну[2].

18 сакавіка 1963 году сельсавету перададзены астатнія населеныя пункты скасаванага Казьянскага сельсавету[3].

30 ліпеня 1966 году 32 населеныя пункты былога Казьянскага сельсавету перададзены ў склад адноўленага Шумілінскага раёну[4].

Сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Даўгапольскага сельсавету.

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 студзеня 1947 году — 21[1]
  • 1 студзеня 1999 году — 12

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]