Пральня (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пральня
трансьліт. Praĺnia
Першыя згадкі: 1800
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Сельсавет: Шаршунскі
Насельніцтва
колькасьць: 1 чал. (2010)[1]
колькасьць двароў: 1
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Паштовы індэкс: 223047
СААТА: 6236858156
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°12′44″ пн. ш. 27°23′48″ у. д. / 54.21222° пн. ш. 27.39667° у. д. / 54.21222; 27.39667Каардынаты: 54°12′44″ пн. ш. 27°23′48″ у. д. / 54.21222° пн. ш. 27.39667° у. д. / 54.21222; 27.39667
Пральня на мапе Беларусі ±
Пральня
Пральня
Пральня
Пральня
Пральня
Пральня

Пра́льня[2] — былая вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, на дарозе Н8965. Пральня ўваходзіць у склад Шаршунскага сельсавету. Знаходхіцца на адлегласьці 16 км на паўночны захад ад Менску. Вёска месьціцца каля сажалкі на рацэ Удра (Удранка).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1800 годзе была фальваркам, у якім жылі 12 сялян і 6 аколічнай шляхты, і які належаў М. Валадковічу. Уваходзіла ў Вялейскі павет. У 1897 годзе маёнтак Пральня, складаўся з 2 двароў, у якіх жылі 13 чалавек. Меў вадзяны млын. Уваходзіў у склад Радашкавіцкай воласьці Вялейскага павету. Зь лютага да сьнежня 1918 году вёска акупаваная войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, зь ліпеня 1919 г. да ліпеня 1920 г. — войскамі Польскай Рэспублікі. У 1919 годзе ўключаная ў склад БССР. У 1921 годзе хутар, 3 двары, 22 жыхары. Ад 20 жніўня 1924 году вёска ў Шаршунскім сельсавеце Заслаўскага раёну Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 г.). У 1926 г. хутар, 3 гаспадаркі, 21 чалавек. Ад 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупаваная нямецкімі войскамі. Ад 8 жніўня 1959 году ў Менскім раёне, з 20 студзеня 1960 году ў Рагаўскім сельсавеце. У 1997 годзе складалася з 2 гаспадарак, у якіх жылі 5 чалавек, у саўгасе «Савецкі» (цэнтар — в. Шаршуны).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 1 двор, 1 жыхар[1]
  • 1999 год — 3 жыхары

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Пральня // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 440
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 317