Прамудрасьць Божая (Скарына)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прамудрасьць Божая
Гравюра «Прамудрасьці Божай» на тытульным аркушы
Аўтар: Францішак Скарына
Мова арыгіналу: беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы[1]
Публікацыя: 19 студзеня 1518
Колькасьць старонак: 32 аркушы

Прамудрасьць БожаяПремудрости Божией книга») — праскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет 19 студзеня 1518 году.

Зьмест кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тытульным аркушы зьмешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполне выложена на руский языкъ докторомъ Франъцискомъ Скорининымъ сыномъ из славнаго града Полоцька»). На першым аркушы даецца «Предословие доктора Франциска Скорины в книгу Пермудрости Божией». На 3-30 аркушах выдадзены тэкст 19 разьдзелаў кнігі. На 31 аркушы зьмешчана «Молитва Манасии царя Иудина его же молящеся къ Господу Богу поименый в неволи Вавилонъской». Гэтая малітва была ўключана ў склад «Азбукі» І. Фёдарава, надрукаванай у Львове ў 1574 годзе. На апошнім аркушы даецца пасьляслоўе.

Друкарскія асаблівасьці выданьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кніга выдадзена на царкоўнаславянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркушу, аб’ём — 32 аркушы, якія сабраны ў 4 сшыткі. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм. Сігнатура адсутнічае. Фаліяцыя зьмешчана на адваротным баку аркушу ўверсе справа, гэта адзінае выданьне з такім тыпам фаліцыяціі ў Скарыны. Выданьне ўпрыгожана ілюстрацыяй «Добраславеньне» (тытульны аркуш), 2 застаўкамі і 22 ініцыяламі. Перад асноўным тэкстам зьмешчана застаўка, на якой выяўлены шчыт з зацьменьнем сонца, які трымаюць аголеныя дзеці. На апошнім аркушы даецца застаўка з выявай дзікіх людзей, якія апіраюцца на незапоўненыя гербавыя шчыты, а паміж імі шчыт з «зацьменьнем сонца». Такая самая застаўка сустракаецца яшчэ ў 5 праскіх выданьнях Скарыны.

Захавалася 10 асобнікаў выданьня, зь іх 6 — поўныя.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед./ Беларус. Сав. Энцыкляпэдыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с.: іл. ISBN 5-85700-003-3
  1. ^ Мова выданняў Францыска Скарыны / А. М. Булыка, А.І. Жураўскі, У. М. Свяжынскі. — Мн.: Наука і тэхніка, 1990. ISBN 5-343-00447-4 С. 210