Працатэрапія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Працатэрапія — лячэньне пакутаў ад непрацаздольнасьці прыцягненьнем да значнай і мэтанакіраванай, паўсядзённай дзейнасьці. Ажыцьцяўляецца па выяўленьні перашкодаў да занятасьці шляхам паляпшэньня рухавасьці й разважнасьці. Умовамі аздараўленьня ёсьць бачнасьць выніку працы ды ўлік высілкаў. Сярод прыкметаў выніковасьці вылучаюць:

  • адпаведнасьць патрэбе,
  • мэтавасьць,
  • уплывовасьць,
  • узрушаньне ўвагі,
  • напруга,
  • пераадоленьне хібаў,
  • пераадоленьне перашкоды,
  • улучэньне ў карыснае жыцьцё,
  • адваротная сувязь,
  • зьмена ўстаноўкі,
  • пачуцьцё вартасьці,
  • супраца.