Працягласьць гульні (футбол)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Правіла 7 футбольных правілаў рэглямэнтуе працягласьць футбольнага матчу.

Гульнявы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбольны матч складаецца з двух роўных таймаў па 45 хвілін з 15-хвілінным перапынкам паміж імі. Пасьля перапынку каманды мяняюцца брамамі.

Па дамоўленасьці, працягласьць тайму можа быць зьмененая. Аднак, дамоўленасьці трэба дасягнуць да пачатку матчу, і гэтая дамоўленасьць не павінна супярэчыць правілам спаборніцтва.

Перапынак паміж таймамі не перавышае 15 хвілін, і вызначаецца ў рэглямэнце спаборніцтва.

Дадатковы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы тайму судзьдзя дадае да часу тайму час, які пайшоў на замены, умяшаньне лекараў, сумыснае зацягваньне гульні й г. д. На правядзеньне пэнальці, прызначанага ў канцы тайму, вылучаецца дадатковы час.

Недагуляныя матчы пераігрываюцца.

Авэртайм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэглямэнт спаборніцтваў можа патрабаваць дадатковы час для разьвязаньня нічыіх (глядзіце Азначэньне ўзяцьця брамы).