Продзьвіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Продзьвіна
трансьліт. Prodźvina
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бабруйскі
Сельсавет: Вішнёўскі
Насельніцтва: 24 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 225
Паштовы індэкс: 213831
СААТА: 7208812051
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 52°59′10.0″ пн. ш. 29°13′36.1″ у. д. / 52.986111° пн. ш. 29.226694° у. д. / 52.986111; 29.226694Каардынаты: 52°59′10.0″ пн. ш. 29°13′36.1″ у. д. / 52.986111° пн. ш. 29.226694° у. д. / 52.986111; 29.226694
Продзьвіна на мапе Беларусі ±
Продзьвіна
Продзьвіна
Продзьвіна
Продзьвіна
Продзьвіна
Продзьвіна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Про́дзьвіна[1] — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці. Продзьвіна ўваходзіць у склад Вішнёўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва вёскі паходзіць ад рэчкі Prodzivin (Крыштап Радзівіл: «Карта ВКЛ 1603—1613 гадоў, Амстэрдам») (Продвин, Продвинка, Продзьвінка). Рэчка мае сучасную назву Брожка (Brozek, 1859 г.). Вёска мяняла назвы: Bokich (1859) (Бокихъ). Назва Bokich паходзіць ад шляхецкага роду Bokij (Bokiej), якія атрымалі землі па арэнднаму праву ад Тадэвуша Жэлігоўскага, старасты Бабруйскага (1790г.), ды пасяліліся ў засьценку Ляскі. (Гэрбоўнік беларускай шляхты т.2, стар 92) Утварала два шляхецкія засьценкі: Бокіх ды Продзьвін.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 24 жыхары
  • 2007 год — 13 жыхароў, 9 двароў[2]
  • 1999 год — 19 жыхароў

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Людвіг Асецкі (1929—2005) — беларускі мастак, графік, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі. Пахаваны на Продзьвінскіх могілках.
  • І.І.Бокія — беларускі мастак
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 76
  2. ^ Продзвіна // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 200