Прускі крыжовы паход

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прусы сярод іншых балцкіх плямёнаў (каля 1200 г.) Усходнія балты паказаныя адценьнямі карычневага, заходнія — зялёнага. Межы прыблізныя.

Пад Прускім крыжовым паходам традыцыйна разумеюць сэрыю кампаніяў балтыйскіх крыжакоў, галоўным чынам рыцараў Тэўтонскага ордэну, якія праводзіліся з мэтай пакарэньня і хрысьціянізацыі язычніцкіх балтамоўных плямёнаў прусаў. Тэўтоны былі выкліканыя на дапамогу палякам пасьля няўдалых ваенных паходаў польскіх князей супраць язычнікаў і шматлікіх набегаў прусаў на прымежныя польскія землі. У 1230 годзе крыжакі пачалі ваенныя кампаніі супраць прусаў. Да канца стагодзьдзя, пераадолеўшы супраціў прусаў і падавіўшы шэраг бунтаў і мецяжоў, крыжакі ўсталявалі полны кантроль над Прусіей.