Прушынскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прушынскія
Герб «Любіч»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае

Прушынскія (Prušynskija), Прашынскія — шляхецкі род гербу «Любіч».

Упершыню згадваюцца ў XVI ст., паходзілі з Падляшша (Вялікае Княства Літоўскае). Прыкладна ў сярэдзіне XVII ст. аселі ў Менскім павеце. У XVIII—XIX стагодзьдзях валодалі Лошыцай пад Менскам, дзе разбудавалі сядзібава-паркавы комплекс.

У наш час адна з вуліцаў Лошыцы носіць імя графаў Прушынскіх.

Радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юры Антоні (?—?), першы ўладальнік Лошыцы (з 1719[1])

    1. Язэп (1709—1790), маршалак Галоўнага трыбуналу, ж. — Альжбета Брыгіта зь Янішэўскіх
      1. Антоні (?—?), менскі мескі судзьдзя і маршалак Галоўнага трыбуналу
        1. Станіслаў Ксавэры (?—1807), падкаморы менскі і рэгент Галоўнага трыбуналу, ж. — Ганна зь Сямашкаў
          1. Ірыней (?—?)
          2. Яўстах (?—?), маршалак Менскай губэрні
          3. Станіслава (?—?), м. — Іван Любашанскі
          4. Прот Фелікс (?—?), удзельнік вызвольнага паўстаньня (1830—1831)
      2. Станіслаў (1753—1800), генэрал-ад’ютант, маршалак Ігуменскага павету[2], кавалер ордэна Сьвятой Ганны; прымаў у сваім маёнтку Каралішчавічы імпэратара Паўла I[3]
        1. Міхал (?—?), падкаморы вялікі літоўскі
          1. Міхал (?—?), сябра Менскага зямельнага таварыства
      3. Казімер (?—?), камэргер
    2. Геранім (?—?)
    3. Міхал (?—?)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Юры Кур’яновіч. Аповеды старасвецкай Лошыцы // «Полымя» № 3, 2008. С. 190.
  2. ^ Алег Французаў. Каралеўскі маёнтак — Каралішчавічы // «Культура» № 44 (810), 3 лістапада 2007.
  3. ^ Юры Кур’яновіч. Аповеды старасвецкай Лошыцы // «Полымя» № 3, 2008. С. 190—191.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Юры Кур’яновіч. Аповеды старасвецкай Лошыцы // «Полымя» № 3, 2008.