Прыгоды Бураціна (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прыгоды Бураціна
Приключения Буратино
Жанр музычны фільм[d], дзіцячы фільм[d], казка, м’юзыкал і экранізацыя літаратурнага твору[d]
Рэжысэр Леанід Нячаеў
Сцэнарыст Іна Веткіна
Заснаваны на Залаты ключык
У ролях Дзьмітры Іосіфаў
Уладзімер Этуш
Рына Зялёная
Кампазытар Аляксей Рыбнікаў
Апэратар Юры Ялхоў
Вытворчасьць Сьцяг Беларускай ССР Беларусьфільм
Дата выхаду 1975
Працягласьць 132 хв.
Краіна Сьцяг СССР СССР
Мова расейская
Старонка на IMDb

«Прыго́ды Бураці́на» — савецкі двухсэрыйны музычны тэлефільм па матывах казкі А. М. Талстога «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна», створаны на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1975 годзе. Лічыцца культавым[1], шматлікія фразы з гэтага фільма сталі крылатымі. Тэлепрэм’ера адбылася 1—2 студзеня 1976 году.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выразаны з палена драўляны хлопчык Бураціна (Дзьмітры Іосіфаў) знаёміцца зь лялькамі тэатра злога Карабаса-Барабаса (Уладзімер Этуш). Каб вызваліць сяброў, яму трэба будзе разгадаць таямніцу залатога ключыка, падараванага чарапахай Тарцілай (Рына Зялёная).

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзьмітры Іосіфаў, Бураціна (агучвае Тацьцяна Канаева)
  • Тацьцяна Працэнка, Мальвіна, лялька і дзяўчынка з блакітнымі валасамі
  • Раман Столкарц, П'еро (вакал — Ірына Панароўская)
  • Томас Аўгусьцінас, Артамон
  • Рыгор Сьветларусаў, Арлекін, партнэр П’еро па сцэне
  • Мікалай Грынько, тата Карла, стары катрыншчык
  • Юры Кацін-Ярцаў, Джузэпэ (ён жа Шызы Нос), сталяр і сябар Карла
  • Уладзімер Этуш, Карабас-Барабас, дырэктар лялечнага тэатру і доктар лялечных навук
  • Рына Зялёная, чарапаха Тарціла
  • Ралан Быкаў, кот Базыліа
  • Алена Санаева, ліса Аліса
  • Уладзімер Басаў, Дурамар, прадавец лячэбных п’явак
  • Баадур Цуладзэ, гаспадар карчмы «Тры пячкуры»[2]

У фільме прымаюць удзел артысты балету Дзяржаўнага тэатру музычнай камэдыі БССР.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]