Прыказ тайных справаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прыка́з та́йных спра́ваў — адзін з прыказаў у Маскоўскай дзяржаве, створаны каля 1658 царом Аляксеем Міхайлавічам і быў, з аднаго боку, асабістай канцылярыяй Цара, з іншай — установай, у якую перадаваліся справы зь іншых прыказаў па ўказе Цара. Яму быў падпарадкаваны Палацавы прыказ. Быў скасаваны пасьля сьмерці Аляксея Міхайлавіча. Некаторымі дасьледнікамі разглядаецца як першая інстытуцыялізаваная спэцслужба ў Расеі. У прыказе засядалі дзяк і каля 10 пад'ячых.

Баяры і думныя людзі не ўваходзілі ў склад прыказа, бо ён быў заснаваны галоўным чынам для назіраньня за іх дзейнасьцю. Пад'ячыя праказа тайных справаў пасылаліся з пасламі ў розныя дзяржавы і на пасольскія зьезды, а таксама разам з ваяводамі на вайну. Яны павінны былі сачыць за дзеяньнямі паслоў і ваяводаў і аб усім паведамляць цару.

У Прыказе тайных справаў праводзіліся сьледзтвы па найважнейшых дзяржаўных справах, напрыклад па выпуску фальшывай манэты, справе патрыярха Нікана і інш., разглядаліся гранатнай справы майстры, гранатная справа і заводы. У вядзеньні гэтага жа прыказа была любімая царская пацеха — птушкі, крэчаты і ястрабы з адмысловым штатам для іх лоўлі і навучаньні, а таксама галубятні, у якіх было больш 100 тысяч галубіных гнёздаў для корму драпежных птушак.