Прэстан Локўуд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прэстан Локўуд
па-ангельску: Preston Lockwood
Імя пры нараджэньні Рэджынальд Гербэрт Локўуд
Reginald Herbert Lockwood
Дата нараджэньня 30 кастрычніка 1912
Месца нараджэньня Ўэст Гэм, Лёндан, Анґлія, Вялікабрытанія
Дата сьмерці 24 красавіка 1996
Месца сьмерці Гілінґдан, Мідлсэкс, Анґлія, Вялікабрытанія
Занятак актор
Гады дзейнасьці 1958 — 1996
IMDb ID nm0516999

Прэстан Локўуд (па-ангельску: Preston Lockwood, пры нараджэньні Рэджынальд Гербэрт Локўуд; 30 кастрычніка 1912, Лёндан, Анґлія, Вялікабрытанія — 24 красавіка 1996, Гілінґдан, Мідлсэкс, Анґлія, Вялікабрытанія) — анґельскі актор тэатру, радыё й кіно.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Локўуд нарадзівся 30 кастрычніка 1912 року ў раёне Ўэст Гэм, Лёндан, у сям’і кіроўцы аўтобуса Гербэрта Люіса Локўуда і яго жонкі Эцель Мэй (народжаная Прэстан). Пасьля ён абраў дзявочае прозьвішча маці як свой псэўданім[1].

Сваю кар’еру пачаў з радыё, удзельнічаючы ў радыёспэктакля ў рамках групы «BBC Repertory Company». Дэбютавав ў кіно ў 1958 годзе.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэстан Локўуд 1945 року ажаніўся з Гэрдай Бэнко[2], ў іх нарадзілася дачка[3].

Выбраная фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1958 с Перамога Victory містэр Піт
1968 с Востраў скарбаў Treasure Island суддзя Паркз
1981 с Мэйбері Maybury Найджэл
19891991 с Вялікія надзеі Great Expectations містэр Габл
1995 тф Апошні ангелец The Last Englishman суддзя Люіс

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Lockwoods from Spanby, Lincolnshire (анг.) Праверана 27 красавіка 2019 г.
  2. ^ Google Groups
  3. ^ Obituary: Preston Lockwood (анг.). The Independent (1996-05-22). Праверана 27 красавіка 2019 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]