Псалтыр (Скарына, 1522)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пса́лтырПсалътырь или песни с[вя]т[о]го пророка Божия Давида царя Ерусалимъскао о Христе») — віленскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет каля 1522 року і ўваходзіць у склад «Малой падарожнай кніжкі».

Зьмест кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тытульным аркушы чырвоным колерам зьмешчаная назва кнігі. На 1-3-ім аркушах знаходзіцца «Предъъсловие во псалтырь», якое зьяўляецца скарочанай вэрсіяй прадмовы Псалтыра 1517 року, у прадмове адсутнічае тэкст з прыёмамі выданьня, сыстэм спасылак і глёсы на палях, якія тлумачаць чытачам незнаёмыя словы. На аркушах 4-128 даецца тэкст уласна кнігі Псалтыр, які амаль не адрозьніваецца ад праскага выданьня. На апошнім аркушы — пасьляслоўе: «Доконана ес[ть] псалтырь сия з Божией помощию повелениемъ працею и великою пилностью в лекарстве доктора Франциска Скорины из славнаго града Полоцька». Час і месца выданьня ў кнізе не пазначаныя.

Захаваліся 10 асобнікаў кнігі Псалтыр выданьня 1522 року.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]