Публічнае права Канады

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Публічнае права Канады ўключае ў сябе наступныя адгалінаваньні:

  • Канстытуцыйнае права
  • Адміністрацыйнае права
  • Крымінальнае права
  • Падаткавае права
  • Публічнае працэсуальнае права

Канстытуцыйнае парва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Канстытуцыя Канады

Адміністрацыйнае права[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Адміністрацыйнае права Канады

Крымінальнае права[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Крымінальнае права Канады

Зацьвярджэньне крымінальных законаў зьяўляецца выключным паўнамоцтвам фэдэральнага ўраду. Гэтая сытуацыя цалкам супрацьлеглая сыстэме крымінальных законаў ЗША і зьяўляецца выключэньнем традыцыйна моцнага палажэньня правінцыяў, якое склалася ў Канадзе. З гэтай нагоды ў Канадзе прыняты Крымінальны кодэкс, які дзейнічае на ўсёй тэрыторыі краіны. Між іншым, правінцыі могуць самастойна выдаваць законы аб паўкрымінальных злачынствах у рамках адміністрацыйнага альбо якога-небудзь іншага права. Адпраўленьне правасудзьдзя і пакараньняў знаходзяцца ў правінцыйнай кампэтэнцыі, таму ў кожнай правінцыі крымінальныя законы ажыцьцяўляюцца правінцыйнымі і муніцыпальнымі паліцэйскімі сіламі.

Да ўступленьня ў сілу ў 1982 Канадзкай хартыі правоў і свабодаў у судах на правінцыйныя законы часта спасылаліся як на крымінальныя законы, што пазьней абвяргалася як перавышэньне заканадаўчых паўнамоцтваў правінцыі. Напрыклад, некалькі парвінцыйных законаў, мэтай якіх было скарачэньне парнаграфіі, прастытуцыі і колькасьці абортаў, было прызнана несапраўдным, бо па сутнасьці яны зьяўляліся крымінальнымі.

Публічнае працэсуальнае права[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Крымінальны працэс
  • Адміністрацыйны працэс