Пусан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пусан
кар. 부산
Пусан
Герб Пусану


Краіна: Паўднёвая Карэя
Рэгіён: Ёнам
Мэр: Су Бён-Су
Плошча: 767,35 км²
Насельніцтва (2014)
колькасьць: 3 525 913 чал.
шчыльнасьць: 4594,92 чал./км²
Тэлефонны код: (+82) 051
Паштовы індэкс: 46000, 619–963, 49599
Геаграфічныя каардынаты: 35°10′48″ пн. ш. 129°4′30″ у. д. / 35.18° пн. ш. 129.075° у. д. / 35.18; 129.075Каардынаты: 35°10′48″ пн. ш. 129°4′30″ у. д. / 35.18° пн. ш. 129.075° у. д. / 35.18; 129.075
Пусан на мапе Паўднёвай Карэі
Пусан
Пусан
Пусан
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
busan.go.kr

Пуса́н (па-карэйску: 부산) — горад у Рэспубліцы Карэя, які месьціцца на поўдні Карэйскага паўвострава. Другі пасьля Сэулу горад паводле насельніцтва ў краіне. У горадзе ёсьць найбольшы порт ва ўсёй Паўднёвай Карэі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З пачатку XV стагодзьдзя па 1592 год зьяўляўся асноўным гандлёвым портам краіны. Перш за ўсё гандляваў зь Японіяй. З захопу гораду ў 1592 годзе японскімі войскамі пад камандаваньнем Таётамі Хідэёсі пачалася Імчжынская вайна. З 1598 па 1876 гады горад меў закрыты статус, затым стаў першым горадам Карэі, адкрытым для зьнешняга гандлю, аднак да 1883 году гандляваў толькі зь Японіяй. З 1910 году разам з усёй тагачаснай Карэяй перайшоў пад пратэктарат Японіі і ператварыўся ў буйны гандлёвы і прамысловы цэнтар.

Падчас Карэйскай вайны 1950—1953 гадоў зьяўляўся часовай сталіцай Рэспублікі Карэя і вайсковай базай ЗША і іхных хаўрусьнікаў, бо быў самым аддаленым пунктам ад мяжы з КНДР.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пусансховішча мультымэдыйных матэрыялаў