Пухавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пухавічы
лац. Puchavičy
Уязны знак
Уязны знак
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Пухавіцкі
Насельніцтва: 1825 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222832
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°31′46.92″ пн. ш. 28°14′48.12″ у. д. / 53.5297° пн. ш. 28.2467° у. д. / 53.5297; 28.2467Каардынаты: 53°31′46.92″ пн. ш. 28°14′48.12″ у. д. / 53.5297° пн. ш. 28.2467° у. д. / 53.5297; 28.2467
Пухавічы на мапе Беларусі ±
Пухавічы
Пухавічы
Пухавічы
Пухавічы
Пухавічы
Пухавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пу́хавічы[1] — вёска ў Беларусі, на рэках Сьвіслачы і Цітаўцы. Цэнтар сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1825 чалавек. Знаходзяцца за 9 км ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы, на аўтамабільнай дарозе Менск — Бабруйск.

Пухавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Пухавічы ўпамінаюцца ў XVI ст. як вёска, прыватнае ўладаньне.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пухавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ігуменскага павету[2] Менскай губэрні. 3 канца XVIII ст. мястэчкам валодалі Сулістроўскія, пазьней — Фрыбесы, Эсткі, Вальковічы. У 1863 годзе ў Пухавічах адкрылася земская народная вучэльня, у 1874 годзе тут збудавалі Багародзіцкую царкву. На 1886 год у мястэчку было 73 двары, дзейнічалі царква і 3 сынагогі, працавалі народная вучэльня, 2 піваварні і 26 крамаў, штогод праводзіліся 4 кірмашы. У пачатку XX ст. існавалі аднайменныя мястэчка (418 двароў) і маёнтак. У жніўні 1905 году адбылося выступленьне насельніцтва.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пухавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пухавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка накіроўвалі ў Народны Сакратарыят БНР скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[3]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Пухавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе 17 чэрвеня 1924 году сталі цэнтрам раёну (існаваў да 1925 году[4]). 27 верасьня 1938 году статус паселішча панізілі да вёскі. На 1999 год тут было 889 двароў, на 2001 год — 882. У 2000-я гады Пухавічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 860 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 44 чал. у маёнтку Пухавічах і 2225 чал. у мястэчку Пухавічах; 1917 год — 3093 чал.; 1999 год — 2287 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 2236 чал.[6]; 2010 год — 1825 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Пухавічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, клюб, бібліятэка, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Кастрычніцкая вуліца Турынскі гасьцінец

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Раства Багародзіцы (1874)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 382.
  2. ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 266.
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  4. ^ Карлюкевіч А. (25 сакавіка 2010) Знічкі Айчыны: Ігумен-Чэрвень, Смілавічы, Пухавічы. Голас Радзімы. Праверана 11 жніўня 2011 г.
  5. ^ Прановіч А. Пухавічы // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 9.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 132.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888.
  • Алесь Карлюкевіч. Літаратурна-краязнаўчае падарожжа па Пухавіччане: Мар’іна Горка і блізкія ваколіцы // Полымя, № 9, 2010
  • Алесь Карлюкевіч. Літаратурная карта Пухаўчыны. Краяўзнаўчы нарыс. — Мн., Тэхнапрынт, 1999. С. 47
  • Алесь Карлюкевіч. Ад зямлі, якая нарадзіла ці натхняла. — Мн., Пйто, 2001. С. 22
  • Алесь Карлюкевіч. Пухавіцкія сустрэчы // Маладосць, № 6, 2010
  • Алесь Карлюкевіч. І марам волю дам: літаратурная карта Пухавіччыны. — Мн., БелЭн, 2011. С. 303
  • Алесь Карлюкевіч. Літаратурна-краязнаўчае падарожжа па Беларусі: Пухавіцкі край // Роднае слова, № 3,4,6,7, 2017
  • Алесь Карлюкевіч. Пухавіччына: літаратурнае гняздо Беларусі. — Мн., Адукацыя і выхаванне, 2020. С. 318

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]