Пухавічы (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пухавічы
трансьліт. Puchavičy
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жыткавіцкі
Сельсавет: Чырвоненскі
Вышыня: 138 м н. у. м.
Насельніцтва: 572 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2353
Паштовы індэкс: 247964
СААТА: 3216852031
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°22′34″ пн. ш. 27°57′52″ у. д. / 52.37611° пн. ш. 27.96444° у. д. / 52.37611; 27.96444Каардынаты: 52°22′34″ пн. ш. 27°57′52″ у. д. / 52.37611° пн. ш. 27.96444° у. д. / 52.37611; 27.96444
Пухавічы на мапе Беларусі ±
Пухавічы
Пухавічы
Пухавічы
Пухавічы
Пухавічы
Пухавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пу́хавічы[1]вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на поўдзень ад возера Чырвонага, за 4 км на ўсход ад Ляхавічаў. Пухавічы ўваходзяць у склад Чырвоненскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У летапісных крыніцах Пухавічы вядомы з XVI стагодзьдзя. У XVI—XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі.

З 20 жніўня 1924 году ў складзе і зьяўлялася цэнтрам Ляхавіцкага сельсавету Жыткавіцкага раёну Мазырскай акругі (ліпень 1924 году — 26 ліпеня 1930 году, 21 чэрвеня 1935 году — 20 лютага 1938 году), з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[2]. З 16 ліпеня 1954 году ў складзе навастворанага Марохараўскага сельсавету, з 28 студзеня 1991 году — Чырвоненскага сельсавету.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 626 жхароў, 96 двароў
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 1408 жыхароў; 1909 год — 1519 жыхароў, 246 двароў; 1994 год — 827 жыхароў, 303 двары; 1999 год — 724 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 702 жыхары, 305 двароў; 2010 год — 572 жыхары

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква

Вуліцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Азёрны завулак
  • Калгасная вуліца
  • Моладзевы завулак
  • Першамайская вуліца
  • Савецкая вуліца

Крымінал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Пухавічах разгортваліся падзеі ў справе «пухавіцкага падпальшчыка», у якую ўмешваўся прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка.[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 182
  2. ^ Ляховичский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  3. ^ «Вярніце забойцаў у турму!» // Радыё Свабода

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пухавічы (Гомельская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў