Пыхцікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікрафатаграфія сьлізьневай абалонкі тонкай кішкі, на якой бачныя пыхцікі

Пыхцікі (па-лацінску: villi intestinales) — маленькія выступы, якія вытаркаюцца са сьлізьневай абалонкі тонкай кішкі. Галоўная функцыя пыхцікаў — павялічэньне ўсмоктвальнай паверхні сьлізьневай абалонкі, за кошт якіх яна павялічваецца ў 8—10 разоў[1].

Пыхцік мае грэбнепадобную ці лісьцепадобную форму і складаецца з рыхлай злучальнай тканкі і крывяносных і лімфатычных судзінаў і нэрваў. У сярэдзіне пыхціка знаходзіцца лімфатычны капіляр, які злучаецца зь лімфатычнымі судзінамі падсьлізьневай абалонкі кішачніка[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Анатомия и физиология ЖКТ. Кишечная ворсинка (рас.) gastroscan.ru Праверана 28 лютага 2011 г.