Пэдасфэра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пэдасфэ́ра (грэц. Pedon — глеба + грэц. Sphaira — сфэра) — глебавае покрыва зямлі. Зьяўляецца часткай геасфэры — глеба і слаі, што ляжаць пад ёй (падглеба з карой выветрываньня) — як асяродзьдзе пражываньня жывых арганізмаў (пэдабіёнтаў).

Пэдасфэра акрэсьлівае мяжу паміж літасфэрай і атмасфэрай, зьяўляецца зонай узаемнага пранікненьня атмасфэры, гідрасфэры, літасфэры і біясфэры.[1]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. С. 254

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]