Пэлаё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэлаё
гішп. Pelayo, лац. Pelagius
Статуя Пэлаё ў даліне Кавадонгі.
Кароль Астурыі
718 — 737
Папярэднік
Наступнік Фавіла
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 690,
Памёр 737,
Жонка Гаўдыёса
Бацька Фавіла

Пэлаё (па-гішпанску: Pelayo, па-лацінску: Pelagius, па-астурыйску: Pelayu, па-партугальску: Pelágio; каля 690737) — кароль Астурыі, які панаваў з 718 па 737 гадох.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля таго, як кароль вэстготаў Родэрых атрымаў канчатковую паразу ад арабаў, рэшткі ягонай арміі адышлі ў Астурыю. Тут таксама ўкрыліся й магнаты паўднёвай і цэнтральнай Гішпаніі, а таксама частка эпіскапаў. Сярод пячораў і цясьнінаў, вельмі зручных пры абароне, яны былі гатовыя даць рашучы адпор ворагам. Аднак паведамленьне аб сьмерці Родэрыха прымусіла іх падумаць аб неабходнасьці абраць прыемніка, які павінен будзе кіраваць ваеннымі апэрацыямі. Ім стаў Пэлаё.

Прыняўшы ўладу ў такі цяжкі пэрыяд, малады Пэлаё ў першы час ня змог дамагчыся посьпеху, бо ягонае войска было нешматлікае. З набліжэньнем арабаў, Пэлаё ў 714 годзе затаіўся ў прадгор'і Пікас дэ Эўропа. Тут гішпанцы з посьпехам супрацьстаялі ворагам. У 718 годзе Пэлаё адступіў у горы й у даліне Кавадонгі разьбіў атрад пад камандваньнем арабскага вайскоўца Алькамы. Сам Алькама быў забіты падчас бойкі.

Невялікая перамога гішпанцаў у даліне Кавадонгі мела вялікае значэньне, аднак яна вырашыла лёс толькі невялікай тэрыторыі. Пасьля бітвы арабы пакінулі тэрыторыю паўночна-ўсходняй Астурыі. Гэтак была закладзена Рэканкіста — працяглай барацьбе гішпанцаў за вызваленьне сваёй краіны аб арабскага нашэсьця. Усе спробы кардоўскіх эміраў захапіць Астурыю былі з посьпехам адбіты Пэлаё. Паступова ён здолеў расшырыць сваю дзяржаву, Астурыя напрыканцы ягонага панаваньня ахоплівала на ўсходзе землі баскаў, а на захадзе — Галісію.

Папярэднік
няма
Кароль Астурыі
718737
Наступнік
Фавіла

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэлаёсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в г Diccionario biográfico español (гішп.)Real Academia de la Historia, 2011.