Пэнтамэтар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пэнта́мэтар — вершаваны памер антычнай (мэтрычнай) сыстэмы вершаваньня, які ўяўляе сабой два дактылічныя паўрадкоўі, аддзеленыя адно ад другога цэзурай. Кожнае паўрадкоўе зьмяшчае два дактылі і адзін доўгі склад. Паколькі час вымаўленьня двух доўгіх складоў займае чатыры моры, г. зн. столькі, колькі і асобная стапа дактыля, то ў пэнтамэтры было па сутнасьці пяць дактыляў (адсюль і назва). У першай палове радка, напісанага пэнтамэтрам, дапускалася замена дактыляў спандэямі.

Пэнтамэтар ужываўся толькі ў чаргаваньні з гекзамэтрам, утвараючы элегічны двуверш. Назву і структуру гэтага памеру пазьней пераняла сілаба-танічная сыстэма вершаваньня. Тут пэнтамэтар — шасьцістопны дактыль з цэзурай пасьля трэцяй стапы, у якім на два склады ўсечаны трэцяя і шостая стопы. Выкарыстоўваецца ён, як і ў антычным вершы, звычайна разам з гекзамэтрам (у элегічным двувершы).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]