Пэрсэіды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьнічка з Пэрсэідаў (2007)

Пэрсэідымэтэорны паток, які штогод зьяўляецца ў жніўні з боку сузор’я Пэрсэя. Утвараецца ў выніку праходжаньня Зямлі праз шлейф пылавых часьцінак, выпушчаных камэтай Сўіфта-Тутля. Драбнюткія часьцінкі, памерам зь пясчынку, згараюць у зямной атмасфэры, утвараючы зьнічкавы дождж. Спачатку ён «праліваецца» з найбольшай сілай, затым паступова слабее. Паток праяўляе актыўнасьць з 17 ліпеня па 24 жніўня, прычым максымум прыходзіцца звычайна на 12 жніўня. Колькасьць мэтэораў звычайна дасягае 60 за гадзіну.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэрсэідысховішча мультымэдыйных матэрыялаў