Пэр Мэртэзакер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пэр Мэртэзакер
Пэр Мэртэзакер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 верасьня 1984 (29 гадоў)
Гановэр, Нямеччына
Рост 198[1]
Вага 90
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал
Нумар 4
Моладзевыя клюбы
1998—2003 Гановэр-96
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2006
2006—2011
2011—
Гановэр-96
Вэрдэр
Арсэнал
74 (7)
147 (12)
21 (0)
Нацыянальная зборная
2004— Нямеччына 81 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
31 сакавіка 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
31 траўня 2012.

Пэр Мэртэзакер (па-нямецку: Per Mertesacker; нарадзіўся 29 верасьня 1984, Гановэр, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, які выступае за ангельскі клюб «Арсэнал» і нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі абаронцы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэр Мэртэзакер пачаў сваю футбольную кар’еру ў клюбе «Патэнсэн», зь якога ў 1995 годзе ва ўзросьце 11 гадоў перайшоў у «Гановэр-96». Свой першы матч у Бундэсьлізе згуляў у лістападзе 2003 году ва ўзросьце 19 гадоў і аднаго месяца супраць каманды «Кёльн», першы тайм правёў даволі пасрэдна й быў заменены ў перапынку. Пры трэнэры Эдвардзе Лінэне разьвіваўся як гулец асноўнага складу й цэнтру абароны «Гановэру». Ужо ў сэзоне 2004—2005 гадоў стаў адным з найлепшых гульцоў каманды.

8 жніўня 2006 году падпісаў кантракт з брэмэнскім «Вэрдэрам», разьлічаны да 2010 году, які быў падоўжаны да 2012 году. 30 жніўня 2011 году Мэртэзакер перайшоў у лёнданскі «Арсэнал» за 10 мільёнаў фунтаў, падпісаўшы трохгадовы кантракт[2].

Нацыянальная зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэртэзакер зьяўляецца гульцом зборнай Нямеччыны, першы матч за якую правёў 9 кастрычніка 2004 году супраць зборнай Ірану. Бронзавы мэдаліст чэмпіянату сьвету 2006 і 2010 гадоў.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэр сустракаецца з гандбалісткай Ульрыкай Штанге з 2008 году. У пары ў велікодную нядзелю 24 красавіка 2011 году нарадзіўся сын Паўль.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вэрдэр Брэмэн:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Persönlich». www.permertesacker.de.
  2. ^ Mertesacker agrees terms. skysports.com

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Пэр Мэртэзакерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў