Пэтэр Андрэас Мунк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэтэр Андрэас Мунк
Peter Andreas Munch
Дата нараджэньня 15 сьнежня 1810(1810-12-15)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 траўня 1863(1863-05-25)[1] (52 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак гісторык-краязнавец, гісторык, гісторык літаратуры, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік
Месца працы
Бацька Эдвард Сторм Мунк[d]
Узнагароды
ордэн Палярнай зоркі
П. А. Мунк.
Гравюра Ў. Обэрмана

Пэ́тэр Андрэ́ас Мунк (па-нарвэску: Peter Andreas Munch; 15 сьнежня 1810, Хрысьціянія, Нарвэгія — 25 траўня 1863, Рым, Італія) — нарвэскі гісторык, вядомы сваімі працамі па сярэднявечнай гісторыі Нарвэгіі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і нарвэскага пастара Эдварда Сторма Мунка і Яганы Сафі Гофгаард. Дзядзька мастака Эдварда Мунка. Скончыў школу ў Шыене і Каралеўскі ўнівэрсытэт Фрэдэрыка.

Разам з Рудольфам Кейсэрам напісаў трохтомную працу «Старыя нарвэскія законы» пасьля двухгадовых дасьледаваньняў у Капэнгагене. У 1837 стаў лектарам па гісторыі ўнівэрсытэту Осьлё, з 1841 — прафэсар. У 1857 атрымаў грант на вывучэньне архіваў Рыму, дзе замешкаў у 1859—1861. Стаў адным зь першых не-каталікоў, дапушчаных у архівы Ватыкану. Па выніках дасьледаваньняў стварыў васьмітомную працу «Гісторыя нарвэскага народу». Па паўторным шляху ў Рым да сям’і памёр ад удару і пахаваны на пратэстанцкіх могілках Рыму.

Выбраныя творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Norges, Sveriges og Danmarks Historie til Skolebrug» (1838)
  • «Norges Historie i kort Udtog for de første Begyndere» (1839)
  • «Nordens gamle Gude- og Helte-Sagn i kortfattet Fremstilling» (1840)
  • «Verdenshistoriens vigtigste Begivenheder» (1840)
  • «De nyeste Tiders Historie» (1842)
  • «Fortegnelse over de mest befarede Landeveie og Reiserouter saavel mellem Stæderne, som Landdistricterne i Norge» (1846)
  • «Det oldnorske Sprogs eller Norrønasprogets Grammatik» (з К. Р. Унгерам, 1847)
  • «Underholdende Tildragelser af Norges Historie» (1847)
  • «Nordmændenes Gudelære i Hedenold» (1847)
  • «Det gotiske Sprogs Formlære» (1848)
  • «Kortfattet Fremstilling af den ældste norske Runeskrift» (1848)
  • «Om Skandinavismen» (1849)
  • «Historisk-geographisk Beskrivelse over Kongeriget Norge (Noregsveldi) i Middelalderen» (1849)
  • «Det norske Folks Historie» (1852—1863)
  • «Om den saakaldte nyere historiske Skole i Norge» (1853)
  • «Nordmændenes ældste Gude- og Helte-Sagn» (1854)
  • «The Chronicle of Man and the Sudreys» (1860)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Peter Andreas Munch // Norsk biografisk leksikon (бук.)Kunnskapsforlaget. — ISSN 2464-1502
  2. ^ Мунк Петер Андреас // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]