Пятроўскі фэст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пятроўскі фэст
Гады 2011 — цяпер
Краіна Беларусь
Горад в. Шыпілавічы (Любанскі раён)
Мова(-ы) беларуская
Злучаныя праекты Студэнцкае этнаграфічнае таварыства

Пятро́ўскі фэст — штогадовы рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры. Ладзіцца ў в. Шыпілавічы (Любанскі раён) намаганьнямі РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» ды Любанскага раённага аддзелу культуры.

У межах фэсту праходзіць танцавальная школа «Пятровіца». Вучыць танцаваць беларускія танцы Сяргей Выскварка — этнограф, спэцыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце і манеры, загадчык арганізацыйна-творчага аддзелу Любанскага раённага цэнтру культуры, кіраўнік фальклёрнага ансамбля «Верабейкі» (Любань).

Каардынатар фэсту Настасься Кухарэнка.

« Адна з мэт школы — навучыцца адпачываць традыцыйна, па-беларуску, без кампутараў і тэлевізараў, а зь песьнямі, танцамі ды гульнямі.[1] »

Пятроўскі фэст — 2011[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У фэсьце ўдзельнічала каля 70 чалавек. У тым ліку госьці з Масквы ды беларусы Прыбайкальля — гурт «Крывічы» з Іркуцку.[2]

  • 9—11 ліпеня — летняя танцавальная школа;
  • 12 ліпеня — рэканструкцыя каляндарна-абрадавага сьвята Пятрок (Пятровіца) ды гасьцявога кірмашу на Петрака.
« Такія кірмашы раней былі ў кожнай вёсцы, толькі ладзіліся ў розныя дні, — дзе сваякі зьбіраліся на Юр’я, дзе на Ільлю, дзе на Троіцу… Але цяпер гэта, на жаль, ня модна. У Шыпілавічах жа гуляюць! Можа, ня так, як некалі, больш сьціпла, але ўсё роўна пад вечар адчувалася, што ў вёсцы сьвята…[3] »

Пятроўскі фэст — 2012[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 7—11 ліпеня — летняя танцавальная школа «Пятровіца»;
  • 12 ліпеня — рэканструкцыя каляндарна-абрадавага сьвята Пятрок (Пятровіца) ды гасьцявога кірмашу на Петрака.

У праграме танцавальнай школы: — мк сп. Выскваркі (паглыбляем атрыманыя веды і вучымся адрозьніваць Мікіту ад Зайчыка); — сьпеўныя заняткі па ўнікальнай методыцы сп. Рыжковай; — мк. па танцах Случчыны і Старых Дарог; — мк ад аўтэнтычнага гурта в. Пагост (Жыткавіцкі раён).

« У вёсцы Шыпілавічы ... традыцыя сьвяткаваньня Пятрова дня захавалася дзякуючы намаганьням нешматлікіх карэнных жыхароў і неабыякавай да сваёй культуры беларускай моладзі.[4] »

Пятроўскі фэст — 2013[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У фэсьце ўдзельнічала каля 60 чалавек. У тым ліку госьці зь Летувы ды Расеі.[5]

  • 6—7 ліпеня — сьвята Купальле і танцавальная акцыя «Лявоніха на 100 пар»;
  • 7—11 ліпеня — летняя танцавальная школа «Пятровіца»;
  • 12 ліпеня — рэканструкцыя каляндарна-абрадавага сьвята Пятрок (Пятровіца) ды гасьцявога кірмашу на Петрака.
« У наш час Петрака ў Шыпілавічах адзначаюць наступным чынам: удзень праваслаўны бацюшка зь Любані служыць малебен ля прыдарожнага крыжа (ў Шыпілавічах няма царквы). Бліжэй да вечара дзяўчаты, апранутыя ў народныя строі, разыходзяцца па вуліцах вёскі зь пятроўскімі песьнямі, каб запрасіць на сьвята тых вяскоўцаў, якія яшчэ дома. Потым на лузе раскладаюць вогнішча, вакол яго дзяўчаты і жанчыны водзяць карагоды. Мужчыны ў карагодах ня ўдзельнічаюць.

Дзяўчаты, якім час замуж, становяцца адна за адной, а замужнія жанчыны, узяўшыся за рукі, абыходзяць іх „зьмейкай“ зь пятроўскай песьняй. Абышоўшы дзяўчат, жанчыны застаюцца ля вогнішча, а дзяўчаты, у сваю чаргу, водзяць вакол іх карагод.

Стаўшы сьпіной да вогнішча, замужнія жанчыны па чарзе сыплюць у агонь соль, прыгаворваючы пажаданьні на добры ўраджай.

Потым пачынаецца кумленьне: дзяўчаты абіраюць хлапцоў, зь якімі хочуць гуляць цэлы вечар, і аддаюць ім свой вянок. Потым пары скачуць праз вогнішча, узяўшыся за рукі. За пацалунак хлопцы аддаюць назад дзяўчатам вянкі са словамі: „Пакуміліся мы з табою, як рыбка з вадою, цяпер гуляць станем і да наступнага Пятра сварыцца ня будзем“. Ці можна сказаць адно аднаму проста: „Ты кум, я кума“.

Фінал мерапрыемства — дэгустацыя зваранай на вогнішчы юшкі, бо, паводле легенды, Пётр быў рыбаком.[6]

»

Пятроўскі фэст — 2014[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 9—11 ліпеня

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]