Пётар Блум

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пётар Блум
Дата нараджэньня 27 кастрычніка 1906(1906-10-27)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Смаргонь, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 30 лістапада 1992(1992-11-30)[2][3][4][…] (86 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак жывапіс
Навуковая сфэра малярства
Плынь народнае мастацтва, прэцызіянізм, парыскі пурызм, кубізм, сюррэалізм
Узнагароды

Пётар Блум (па-ангельску: Peter Blume; 27 кастрычніка 1906, Смаргонь — 30 лістапада 1992) — амэрыканскі мастак і скульптар. Яго працы ўвабралі элемэнты народнага мастацтва, прэцызіянізму, парыскага пурызму, кубізму і сюррэалізму.[6]

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Блум нарадзіўся ў Смаргоні ў габрэйскай сям’і[7], зь якой у 1912 годзе эміграваў у Нью-Ёрк, ЗША. Сям’я асела ў Брукліне.[6] Ён навучаўся ў «Адукацыйным зьвязе» (анг. The Educational Alliance), Beaux-Arts Institute of Design і «Art Students League of New York» (бел. Нью-ёрская ліга вучняў мастацтва), а ў 1926 годзе стварыў уласную студыю. Ён вучыўся разам з Рафаэлем і Ісаакам Соерамі, выстаўляўся разам з Чарльзам Даніэлем, і знаходзіўся на апякунстве ў сямі’і Ракфэлераў. Блум пабраўся шлюбам з Грэйс Дуглас ў 1931, але дзяцей пара ня мела.[6]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ RKDartists (нід.)
  2. ^ а б Peter Blume // Музэй Гугенгайма — 1937.
  3. ^ а б Peter Blume // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ Youngner R. Peter Blume // Blume, Peter (анг.) // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T009380
  5. ^ http://www.nytimes.com/1992/12/01/arts/peter-blume-86-painter-of-dreamlike-narratives.html
  6. ^ а б в Smith, Roberta Peter Blume, 86, Painter of Dreamlike Narratives  (анг.) // New York Times.
  7. ^ Matthew Baigell Jewish art in America. — Rowman & Littlefield, 2007. — P. 18. — 253 p.. — ISBN 978-0742546417