Пётар Войкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пётар Лазаравіч Войкаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 жніўня 1888(1888-08-13)
Памёр: 7 чэрвеня 1927(1927-06-07) (38 гадоў)
Партыя: РСДРП, УКП
Адукацыя:

Пётар Войкаў (13 жніўня 1888, Керч — 7 чэрвеня 1927, Варшава) — савецкі дзяржаўны дзеяч, дыплямат.

Браў удзел у расстрэле царскай сям’і і зьнішчэньні сьлядоў забойства — падпісаў дакумэнт пра выдачу вялікай колькасьці серчанай кісьлі для зьнішчэньня забітых[1].

З 1924 году працаваў паўнамоцным прадстаўніком СССР у Польшчы. Забіты на вакзале ў Варшаве Барысам Кавэрдам, які да таго браў удзел у дзейнасьці Часовай беларускай рады Арсеня Паўлюкевіча.

Помсьцячы за забойства Войкава, бальшавікі расстралялі ў Маскве ў ноч з 9 на 10 чэрвеня 1927 году 20 прадстаўнікоў знаці былой Расейскай імпэрыі, якія на той час знаходзіліся ў турмах, а шмат хто быў арыштаваны ў сувязі з забойствам[2].

Войкаў быў з пашанаю пахаваны ў нэкропалі Крамлёўскага мура ў Маскве. Кавэрда быў асуджаны польскім судом да пажыцьцёвага зьняволеньня, але 15 чэрвеня 1937 году амніставаны і вызвалены.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Даведка пра дзейнасьць Войкава ИРИ РАН
  2. ^ Долгоруков П. Д. Великая разруха. Воспоминания основателя партии кадетов 1916—1926 / Глебовская Л. И.. — Масква: ЗАТ «Центрполиграф», 2007. — С. 341. — 367 с — 3000 ас.