Пётар Міланег

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пётар Міланег — беларускі дойлід ХІІ, слынны архітэктар гарадзенскай школы дойлідзтва.

Зьвесткі аб жыцьці і дзейнасьці Міланега маюць выключна фрагмэнтарны характар.

У 1180 годзе бурная будаўнічая дзейнасьць разгортваецца ў Горадні, якая ў той час была ўжо цэнтрам удзельнага княства. За адносна кароткі пэрыяд (12-15 гадоў) быў створаны шэраг выдатных помнікаў. У далейшым Міланег, разам з гарадзенскай будаўнічай арцельлю перайшоў на службу да кіеўскага князя Рурыка Расьціслававіча.

Характэрнымі рысамі творчасьці Міланега лічацца выкарыстаньне ў вонкавай абмуроўке паліраваных камянёў і паліванай кафлі.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Оўруч, царква Сьв. Васіля (аўтарства Міланега гіпатэтычнае)
  • Белгарад, царква Апосталаў, скончана ў 1197 (аўтарства Міланега гіпатэтычнае)
  • Чарнігаў, Пятніцкая царква (аўтарства Міланега гіпатэтычнае)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рапапорт, П. Пётр Міланег - гродзенскі дойлід ХІІ стагоддзя//Помнікі гісторыі і культуры Беларусі - 4/1987