Пётар Чавус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пётар Чавус
Пётар Рыгоравіч Чавус
Міністар па справах абароны Рэспублікі Беларусь
студзень 1992 — 21 красавіка 1992
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч
Папярэднік:
Наступнік: Павал Казлоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 студзеня 1939 (85 гадоў)
в. Старына, Петрыкаўскі раён
Адукацыя: Менская сувораўская вайсковая вучэльня
Ташкенцкая агульнавайсковая камандная вучэльня
Вайскова-палітычная акадэмія імя Леніна
Узнагароды:
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн За службу Радзіме 3 ступені
Ордэн За службу Радзіме 3 ступені
Ордэн Чырвонага Сьцягу (Аўганістан) Ордэн Чырвонага Сьцягу (Аўганістан)

Пётар Рыго́равіч Ча́вус (нарадзіўся 7 студзеня 1939 году, в. Старына, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласьць) — беларускі вайсковы дзяяч, першы міністар абароны Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын забітага беларускага партызана.

У 1956 годзн скончыў Менскую сувораўскую вайсковую вучэльню, пасьля Ташкенцкую вышэйшую агульнавайскавую камандную вучэльню. Служыў камандзірам танкавага ўзводу ў Паўночна-Каўкаскай вайсковай акрузе. Пасьля быў намесьнікам камандзіра танкавага батальёну ў Беларускай вайсковай акрузе. У 1968 годзе ўдзельнічаў ва ўводзе войскаў Варшаўскай дамовы ў Прагу. Завочна скончыў Вайскова-палітычную акадэмію імя Леніна. У 1978 годзе паступіў у Вайсковую акадэмію Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў. З 1980 служыў у Сярэднеазіяцкай вайсковай акрузе. З 1987 году — дарадца начальніка генэральнага штабу Дэмакратычнай Рэспублікі Аўганістан. У 1988—1991 гадах — начальнік штабу Прыбалтыйскай вайсковай акругі. У 1991 годзе займаў пасады начальніка інстытуту вайсковай гісторыі СССР, начальніка штабу і першага намесьніка начальніка Грамадзянскай абароны СССР.

У канцы 1991 году прыняў прапанову ўзначаліць стваранае Міністэрства па справах абароны Беларусі[1]. З траўня 1992 году — намесьнік міністра абароны Рэспублікі Беларусь. У 1994—1995 гадах быў дарадцам ва ўрадзе Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]