Півашуны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Півашуны
лац. Pivašuny
лет. Pivašiūnai
Касьцёл
Касьцёл
Герб Півашунаў


Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Раён: Аліцкі
Насельніцтва: 292 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°27′40″ пн. ш. 24°22′19″ у. д. / 54.46111° пн. ш. 24.37194° у. д. / 54.46111; 24.37194Каардынаты: 54°27′40″ пн. ш. 24°22′19″ у. д. / 54.46111° пн. ш. 24.37194° у. д. / 54.46111; 24.37194
Півашуны на мапе Летувы
Півашуны
Півашуны
Півашуны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Півашуны (лет. Pivašiūnai) — вёска ў Летуве, на беразе возера Півашунаў. Цэнтар староства Аліцкага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2001 год — 292 чалавекі. Знаходзяцца за 19 км на захад ад Аранаў.

Півашуны — даўняе мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XIX ст., вядомы цудоўным абразам Маці Божай.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім Півашуны выводзяць ад асабістага імя Піваш.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян Клоцкі

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Півашуны датуецца 1608 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1639 годзе Ян Клоцкі перадаў Півашуны Троцкаму кляштару бэнэдыктынаў. У 1648 годзе тут збудавалі касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Півашуны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 10 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Півашуны занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Півашуны апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1859 год — 87 чал.[1]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 292 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Капліца

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца (1853)
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1825)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Krzywicki J. Piwoszuny // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 237.