Пільніца (Менскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пільніца
трансьліт. Piĺnica
Зарэчная вуліца (23 жніўня 2021 году)
Зарэчная вуліца (23 жніўня 2021 году)
Першыя згадкі: 1784
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Сельсавет: Папярнянскі
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 83 чал.
колькасьць двароў: 52
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Паштовы індэкс: 223044
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°3′18.98″ пн. ш. 27°34′29.54″ у. д. / 54.0552722° пн. ш. 27.5748722° у. д. / 54.0552722; 27.5748722Каардынаты: 54°3′18.98″ пн. ш. 27°34′29.54″ у. д. / 54.0552722° пн. ш. 27.5748722° у. д. / 54.0552722; 27.5748722
Пільніца на мапе Беларусі ±
Пільніца
Пільніца
Пільніца
Пільніца
Пільніца
Пільніца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пі́льніца[1]вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці. Пільніца ўваходзіць у склад Папярнянскага сельсавету.

Месьціцца на рацэ Вяча за 10 км на поўнач ад Менску і на поўдзень ад дамбы вадасховішча Вяча[2]. За 300 мэтраў на поўдзень ад вёскі праходзіла Другая менская кальцавая аўтамабільная дарога. Аднак вёска злучалася з аўтадарогай Р-80 на поўначы, на якой месьціўся аўтобусны прыпынак.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2021 год Пільніца налічвала 3 асфальтаваныя вуліцы — Зарэчную, Лясную і Цэнтральную, якая ішла да аўтадарогі, а таксама Сьветлы завулак. Зарэчная вуліца ўлучала бэтонны мост праз раку Вячу. Забудова складалася з драўляных і мураваных сядзібаў, аснашчаных вадаправодам, газаправодам і стацыянарнай тэлефаніяй з магчымасьцю падлучэньня шыракапалоснага доступу да Сеціва. На скрыжаваньні Зарэчнай і Цэнтральнай вуліцаў дзейнічала крама «Паўночны маркет». На поўначы каля аўтадарогі Р-80 да вёскі прылягалі могілкі, дзе 1-е пахаваньне датавалася 1815 годам. На паўночным усходзе да Зарэчнай вуліцы прылягала база адпачынку «Менскага трактарнага заводу» на 60 домікаў. Праз дарогу на поўнач ад вёскі да вадасховішча Вяча прылягала база адпачынку «Вяча», якая месьцілася на землях «Бараўлянскай спэцыяльнай лясной гаспадаркі»[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

База адпачынку «Менскага трактарнага заводу» каля Зарэчнай вуліцы (23 жніўня 2021 г.)
  • XVIII стагодзьдзе: 1784 год — 113 жыхароў і 21 двор, 1800 год — 158 жыхароў і 18 двароў;
  • XІХ стагодзьдзе: 1815 год — 75 душаў мужчынскай плоці, 1897 год — 266 жыхароў і 41 двор;
  • XХ стагодзьдзе: 1917 год — 280 жыхароў і 40 двароў, 1926 год — 277 жыхароў і 51 двор, 1997 год — 66 жыхароў і 37 гаспадарак, 1999 год — 74 чалавекі;
  • XХІ стагодзьдзе: 2010 год — 83 жыхары і 52 гаспадаркі[2].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Могілкі каля Цэнтральнай вуліцы на выезьдзе да аўтадарогі Р80 (жнівень 2021 году)

У 1784 годзе вёска Пільніца месьцілася ў Менскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Знаходзілася ва ўласнасьці Я. Сьвентаржыцкага. У вёсцы дзейнічалі вінакурня, карчма і млын. У 1791 году вёска належала да маёнтка Відагошч. У 1793 годзе па 2-м падзеле Рэчы Паспалітай апынулася ў Расейскай імпэрыі. У 1800 годзе Пільніца знаходзілася ва ўласнасьці падчашага Т. Ваньковіча. У 1815 годзе ва ўласнасьці А. Валадковіча. У 1858 годзе ўласнасьць Э. Кудзіновіча. На 1897 год месьцілася ў Бяларуцкай воласьці Менскага павету (Паўночна-Заходні край) і мела хлебазапасную краму. У лютым—сьнежні 1918 году ў ходзе Першай сусьветнай вайны знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пільніца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Зь ліпеня 1919 году па ліпень 1920-га ў ходзе Польска-савецкай вайны знаходзілася пад польскай акупацыяй. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Ад 20 жніўня 1924 году ў складзе Папярнянскага сельсавету Астрашыцка-Гарадоцкага раёну (Менская акруга). 18 студзеня 1931 году Пільніцу перадалі ў Лагойскі раён. Ад 26 траўня 1935 году ў Менскім раёне. 20 лютага 1938 годзе апынулася ў складзе Менскай вобласьці. З канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944-га ў ходзе Нямецка-савецкай вайны знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, у ходзе якой загінула 11 вяскоўцаў. На 1997 год Пільніца ўваходзіла ў саўгас «Вішнёўка»[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 313
  2. ^ а б в Валянціна Віталёва. Пільніца // Гарады і вёскі Беларусі / дыр. Тацяна Бялова. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2012. — Т. 8. Менская вобласьць. Кн. 3. — С. 439440. — 624 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0636-9
  3. ^ Вадасховішча Вяча // Вікімапія, 2015 г. Праверана 13 жніўня 2021 г.