Пісар скарбовы літоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пісар скарбовы літоўскі — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, які вёў прыходныя ці расходныя ведамасьці. Урад вядомы з 1519. У 1550-х падчас рэформаў Жыгімонта Аўгуста зьвязаных валочнай памерай была рэарганізавана скарбовая адміністрацыя, калі былі ўстаноўлены 2 скарбовыя пісары з пашыранымі паўнамоцтвамі. Ім было даручана прымаць справаздачы з даходаў, якія паступалі ў скарб, ажыцьцяўляць кантроль за сумай паступленьняў, інфармаваць гаспадара аб усім тым, што яны лічылі шкодным для даходаў (калі іх непасрэдны начальнік не зрабіў гэта асабіста).

У далейшым колькасьць скарбовых пісараў была павялічына да 3 (часам іх было 4), а іх абавязкі дыферынцаваны: 2 зь іх адказвалі за прыход (прыходавыя пісары, 1 зь іх загадваў скарбовай Мэтрыкай) і 1 — за расход (расходавы пісар).

Пісарамі скарбовымі літоўскімі былі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • N.N. (? — 29.3.1519 — 1.5.1532 — ?)
  • Матыс Бэрнардус з Барцова (пісар скарбу ЯКМ; 3.81528)
  • Андрэй Фёдаравіч Маноўскі (Маноўскі Федаровіч, Фёдар Маноўскі; да 1530 — да 18.3.1566)
  • Войцех Юрчынскі (пісар гаспадарскі скарбны; 17.12.1549 — 17.11.1550)

Сьпіс пісараў прыходавых I[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ян Макавецкі (? — 15.4.1557 — да 24.5.1569)
  • Тамаш Макавецкі (24.5.1569 — да 14.11.1586)
  • Ян Бароўскі (? — 16.2.1590 — да 28.5.1692; 28.4.1590 з-за хваробы Яна Бароўскага намінаваны Ян Чыж, але ўраду не прыняў)
  • Ян Далмат-Ісайкоўскі (28.5.1592 — да 4.4.1628)
  • Францішак Далмат-Ісайкоўскі (10.3.1623 — 15.12.1640)
  • Габрыэль Караль Кімбар (15.12.1640 — 26.1.1649)
  • Міхал Казімер Падбіпента (Палупента) (25.1.1649 — 10.3.1649 — ?)
  • Самуэль Геранім Коцел (1649 — 10.2.1666 — ?)
  • Давід Станіслаў Амбражэвіч (? — 30.12.1666 — 12.8.1701 — ?)
  • Антоні Францішак Крыўкоўскі (22.12.1702 — 30.5.1704 — ?)
  • Давід Міцкевіч (20.10.1704 — 12.10.1722)
  • Людвік Саковіч (12.10.1722 — 1748)
  • Мікалай Лапацінскі (12.11.1748 — 1750)
  • Андрэй Зянковіч(pl) (24.5.1750 — 9.5.1761)
  • Ігнаці Блажэй Станіслаў Лапацінскі (6.5.1761 — 11.10.1776 — ?)
  • Казімер Вольмэр(pl) (10.1.1777 — 20.12.1777)
  • Юстыніян Няміровіч-Шчыт (27.12.1777 — 1787 — ?)
  • Станіслаў Аўгуст Горскі (14.4.1788 — 1793 — ?)

Сьпіс пісараў прыходавых ІІ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Геранім Квілецкі (? — 15.4.1557 — да 28.6.1571)
  • Войцех Славенцкі (Славінскі; 8.7.1571 — да 3.3.1603)
  • Ян Корсак (3.3.1563 — да 3.8.1618)
  • Станіслаў Бэйнарт (13.8.1618 — 5.5.1631)
  • Павал Срэдзінскі (да 7.4.1632 — 13.7.1639 — ?)
  • Станіслаў Ян Срэдзінскі (28.3.1645? — 29.1.1653)
  • Ян Андрэй Эйдзятовіч (23.1.1653 — да 2.2.1676)
  • Юры Ваўжынец Зэмла (25.2.1676 — 9.4.1701)
  • Марцыян Ян Зэмла (5.5.1701 — 3.10.1713)
  • Міхал Брунон Сьлізень (15.9.1715 — да 12.5.1729)
  • Антоні Ян Норніцкі (12.5.1729 — 16.8.1735)
  • Францішак Касьцялкоўскі (22.5.1737 — 1744)
  • Ян Касьцялкоўскі (9.11.1744 — 1748)
  • Марцыян Марыконі (22.6.1748 — 1790)
  • Ігнаці Марыконі (17.6.1790 —)

Сьпіс пісараў расходавых[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юры Белазор
  • Ларіён (Лаўрын) Іванавіч (? — 1.1558 — да 30.5.1584)
  • Андрэй Ілгоўскі (6.5.1586 — 11.6.1597 — ?)
  • Юры Галаўня (? — 6.1598 — 1605)
  • Павал Якімовіч Галаўня (25.3.1605 — 18.11.1635 — ?)
  • Юзэф Кляноўскі (28.8.1640 — 1647)
  • Юры Белазор (23.1.1649 — 1658)
  • Мікалай Францішак Расахацкі (12.3.1658 — 12.4.1685)
  • Міхал Казімер Ямант-Палевіч (каля 5.7.1683 — 16.6.1690)
  • Ян Шрётар (Шрэтар; 26.6.1690 — каля 22.4.1694)
  • Юры Ваўжынец Гірдзімонт Шымковіч (? — 1696 — 2.3.1709)
  • Міхал Казімер Коцел (24.5.1710 — да 28.2.1716)
  • Пётар Дунін-Глушынскі са Скрына (28.2.1716 — 1720)
  • Людвік Быхавец (2.3.1720 — 6.9.1734 — ?)
  • Мікалай Роліч-Аўсяны (30.1.1736 — да 20.8.1748)
  • Віктар Юзэф Хэлхоўскі (12.8.1748 — 6.4.1763)
  • Людвік Хэлхоўскі (6.4.1763 — 1765)
  • Міхал Касакоўскі(pl) (31.7.1765 — 5.6.1781)
  • Рафал Сьлізень(pl) (5.6.1781 — 29.1.1782)
  • Міхал (Ігнаці?) Швыкоўскі (23.2.1782 — 27.3.1784)
  • Міхал Вінцэнт Валовіч (9.4.1784 — 30.9.1794 —)

Як пісары скарбовыя таксама выступаюць:[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Андрэй Казімер Войшка-Скорабагаты (? — 26.8.1669 — 1673)
  • Самуэль Міхал Гарбачэўскі (па Ваўжынцу Зэмлу; 1.5.1701 — 10.2.1705 — ?)
  • Яўстах Ян Бурда (? — 9.4.1706 — 23.8.1715 — 7)
  • Келпш (па Р. Л. Саковічу; 22.6.1748 — 1752)
  • Юры Белазор (па Мікалаю Аўсянаму; 16.8.1748 — 1752 — ?)

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
  • Urzędnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Księnstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba // Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy / Pod red. Antoniego Gąsiorowskiego. Tom XI. — Kornik: Biblioteka Kornicka, 1994.
  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.