П’ер-Франсуа-Шарль Ажэро

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
П’ер-Франсуа-Шарль Ажэро
па-француску: Pierre-François-Charles Augereau
21 кастрычніка 177712 чэрвеня 1816
Маршал Ажэро
Месца нараджэньня Парыж, Францыя
Месца сьмерці Ля-ўсэ
Прыналежнасьць Каралеўства Францыя
Прусія
Нэапаль
Француская рэспубліка
Француская імпэрыя
Род войскаў сухапутныя войскі
Гады службы 1764—1815
Званьне Маршал Францыі
Камандаваў імпэратарская гвардыя
Бітвы/войны рэвалюцыйныя войны
Напалеонаўскія войны
Узнагароды кавалер ордэну Ганаровага легіёну
Ордэн вялікага крыжу

П’ер-Франсуа-Шарль Ажэро (па-француску: Pierre-François-Charles Augereau; 21 кастрычніка 175712 чэрвеня 1816)[1]маршал Францускай імпэрыі, герцаг дэ Кастыльёнэ

Маладыя гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ажэро нарадзіўся ў беднай сям’і. Жыў разам з маці, Мары-Жазэф Крэслін, нямецкага паходжання, якая нарадзіла Ажэро ад прадаўца прадмесьця Сэн-Марс у Парыжы. Ён атрымаў вельмі дрэнную адукацыю.

Выгнаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У адрозьненьне ад іншых маршалаў Напалеона, Ажэро, калі ваяваў супраць Асманскай імпэрыі й Аўстрыі, служыў у прускім войску. Калі ён стаў сэржантам, ён дэзэртаваў і дабраўся да мяжы Саксоніі. На працягу 1790—1791, ён знаходзіцца на службе войска Нэапалю, а затым Партугаліі. Падчас францускай рэвалюцыі ён вернуўся ў Францыю (канец 1796 году).

Жаўнер Рэвалюцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

П’ер-Франсуа-Шарль Ажэро — ад’ютант нямецкага легіёну (1798 год)

Як разьлютаваны якабінец, ён уступіў у Нацыянальную гвардыю й стаў сэржантам. У чыне капітана, а потым падпалкоўніка, ён удзельнічаў у падаўленьні паўстання Шуань ў Брэтані, а затым уступіў у войска ў Пірэнэях , дзе ён быў хутка падвышаны да генэрал-маёра 23 сьнежня 1797 году. Ягоная дывізія вельмі добра паказала сябе у час італьянская кампаніі ў 1797 , дзе яна прымала ўдзел у бітве за Лёана.

Ажэро на мосьце Арколь 15 лістапада 1796 году

Італьянская кампанія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1796, дзейнічаючы па загадзе Банапарта, ён адзначыўся ў бітве пры Мантэнот і Мілезіма, Лёды, Кастэльёнэ. Напрыклад, пры Арколе ён узначаліў калёну й выйграў амаль прайграную бітву. У бітве пры Кастыльёнэ, па словах Стэндалю, П'ер Ажэро «быў вялікім вайскаводам, чаго ніколі больш зь ім не здаралася». Удалечыні ад войска, Ажэро прымаў удзел ва ўсіх палітычных інтрыгах якія адбываліся Парыжы й у тэатры. Ён удзельнічаў у падаўленьні перавароту 18 фрюктыдора (4 верасьня 1797), які выключыў магчымасьць западозрыць яго ў сымпатыях да манархістаў.

У падзяку за гэта ён быў прызначаны камандуючым самбра-мааскай і Рэйнскай арміяй. Ён быў абраны ў Савет пяцісот. Спачатку Ажэро процідзейнічаў задумам Банапарта, але неўзабаве сышоўся зь ім і быў прызначаны камандуючым Батаўскім войскам (з 28 верасьня 1799 году) у Галяндыі, і ў гэтай пасадзе прабыў да 1803 году. У наступным годзе ён быў заменены Віктарам, і вольны на працягу некаторага часу. Затым ён пачынае свае напады супраць ураду консульства. Яго рэспубліканскі запал супакоіўся, калі імпэратар прызначыў яго маршалам Імпэрыі, 19 траўня 1804.

Напалеонаўскія войны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнічаў у кампаніях 1805, 1806 і 1807 гадоў. 30 траўня 1805 году ўзначаліў 7-ы корпус, які забясьпечваў правы флянг войска. У лістападзе таго ж году нагнаў адыходзячыя войскі генэрала Элячыча й прымусіў яго да капітуляцыі ў Фэльдкірху. Падчас бітвы пры Прэйсыш-Эйлаў (7—8 лютага 1807 году) корпус Ажэро зьбіўся са шляху й выйшаў на расейскую артылерыю, панёс велізарныя страты і фактычна быў разгромлены. А сам маршал быў паранены.

У лютым 1809 году другім шлюбам (першая жонка Габрыэля Граш памерла ў 1806 годзе) жаніўся на Адэляідзе Агюстыне Бурлён дэ Шаванж (1789—1869), якая атрымала мянушку «Выдатная Кастыльёнэ». 30 сакавіка 1809 году быў прызначаны камандзірам 8-га карпусу часткаў Войска ў Нямеччыне, але ўжо 1 чэрвеня перанакіраваны ў Гішпанію на пасаду камандзіра 7-га карпусу. З 8 лютага 1810 году — камандуючы войскам. Нічым выбітным ягоныя дзеяньні ў Гішпаніі адзначаны не былі, і пасьля шэрагу няўдачаў Ажэро быў заменены маршалам Макдональдам.

Ажэро вылучаўся сярод генэралаў Войска хабарніцтвам і імкненьнем да асабістага ўзбагачэньня. Ужо падчас паходу ў Расею 4 ліпеня 1812 году Ажэро быў прызначаны камандзірам 11-га карпусу, які размяшчаўся ў Прусіі й служыў найблізкім рэзэрвам войска. У ваенных дзеяньнях у Расеі корпус ня ўдзельнічаў, а Ажэро так і не пакідаў Бэрліну. Пасьля адыходу войска Напалеона з Расеі Ажэро, ледзь вырваўшыся з Бэрліну, 18 чэрвеня 1813 году атрымаў 9-й корпус. Удзельнічаў у бітве пад Ляйпцыгам, але ніякае актыўнасьці не выяўляў. 5 студзеня 1814 году ўзначаліў Ронскае войска, сабранае з злучэнняў, якія трапілі пад руку на поўдні Францыі, Кіраваў яе дзеяньнямі ў бітве пры Сэн-Жоржу. Яму была даручана абарона Ліёну; не вытрымаўшы нападаў суперніка, Ажэро 21 сакавіка здаў горад. «Імя пераможца пры Кастыльёнэ можа застацца дарагім для Францыі, але яна адпрэчыла памяць Ліёнскага здрадніка», — напісаў Напалеон.

Марудлівасць Ажэро адбілася ў тым, што францускія войскі не змаглі ўзяць Жэнэву. Пасьля гэтага Ажэро адвёў свае войскі на поўдзень і ўхіліўся ад актыўных дзеяньняў. У 1814 годзе адным з першых перайшоў на бок Бурбонаў, разаслаўшы 16 красавіка ў войскі дэклярацыю, якая вітае рэстаўрацыю Бурбонаў. 6 чэрвеня 1814 году стаў губэрнатарам 19-й вайсковай акругі. Падчас «Ста дзён» беспасьпяхова спрабаваў заслужыць давер Напалеону, але сапхнуўся зь вельмі халодным да сябе стаўленьнем, быў названы «галоўным вінаватым пройгрышу кампаніі 1814» і 10 красавіка 1815 году быў выключаны са сьпісу маршалаў Францыі. Пасьля 2-й Рэстаўрацыі ніякіх пасадаў не ататрымаў і 12 сьнежня 1815 году быў звольнены ў адстаўку, хоць званьне пэра за ім было захавана. Сканаў ад «грудное вадзянкі». У 1854 годзе перапахаваны на могілкі Пёр-Ляшэз (Парыж).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Michel Cadé, « Augereau (Charles, Pierre, François) », in Nouveau Dictionnaire de biographies roussillonnaises 1789-2011, vol. 1 Pouvoirs et société, t. 1 (A-L), Perpignan, Publications de l'olivier, 2011, 699 p. (ISBN 9782908866414)