П’ешцяны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
П’ешцяны
Piešťany
П’ешцяны
Герб П’ешцянаў
Краіна: Славаччына
Край: Трнаўскі край
Раён: Раён П’ешцяны
Прыматар: Мілош Тамаўка
Плошча: 44.201 км²
Вышыня: 162 м н. у. м.
Насельніцтва (2021)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

27 307
618 чал/км²
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: 0 33
Паштовы індэкс: 921 01
Аўтамабільны код: PN
Геаграфічныя каардынаты: 48°35′00″ пн. ш. 17°50′00″ у. д. / 48.583333° пн. ш. 17.833333° у. д. / 48.583333; 17.833333Каардынаты: 48°35′00″ пн. ш. 17°50′00″ у. д. / 48.583333° пн. ш. 17.833333° у. д. / 48.583333; 17.833333
П’ешцяны на мапе Славаччыны
П’ешцяны
П’ешцяны
П’ешцяны
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.piestany.sk

П’е́шцяны (па-славацку: Piešťany, па-нямецку: Pistyan, па-вугорску: Pöstyén) — курортны горад у заходняй Славаччыне на рацэ Ваг у падножжа Паваскага Інаўца. Насельніцтва каля 30 тыс. чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

П’ешцяны ўпершыню згадваюцца ў 1113 годзе. Уся гісторыя гораду зьвязаная зь мінэральнымі крыніцамі. Першае падрабязнае апісаньне гаючых крыніцаў П’ешцянаў адбываецца ў 1545 годзе ў лісьце каралеўскага дарадцы Юрая Вэрнэра. Далей пра іх згадваюць лекары аўстрыйскага імпэратара і рымскага папы Сыкста V. У 1642 годзе П’ешцяны атрымліваюць гарадзкія правы. У XVIII ст. тут узьнікае санаторны гарадок Цепліцэ. У 1772 тут будуецца бальнеялягічны санаторый. Бурны росквіт наступае ў 1889 годзе, калі ўпраўленьнем санаторыяў займаецца фірма «Аляксандар Вінтэр і сыны».

У 1917 годзе тут сустракаюцца нямецкім імпэратар Вільгельм II, аўстрыйскі імпэратар і вугорскі кароль Карл I і баўгарскі цар Фэрдынанд I і вырашаюць працягнуць вайну да пераможнага канца.

Цяпер П’ешцяны вядомы курортны горад, знакаміты перш за ўсё лячэньнем рэўматычных захворваньняў.

Гарады-пабрацімы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

П’ешцянысховішча мультымэдыйных матэрыялаў