Рэальная Ірляндзкая Рэспубліканская Армія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «РІРА»)

Рэальная Ірляндзкая Рэспубліканская Армія (па-ангельску: Real Irish Republican Army) — ваенізаваная арганізацыя, якая змагаецца за аб’яднаньне Ірляндыі і выгнаньне ангельскіх войскаў з Ольстэру. Яна была створаная ў 1997 годзе ў выніку расколу ў Часовай Ірляндзкай Рэспубліканскай Арміі, якая пагадзілася на перамір’е з Ангельшчынай і спыніла шматгадовую ўзброеную барацьбу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 кастрычніка 1997 г. афіцэр «Часовай Ірляндзкай Рэспубліканскай Арміі» Майкл Макевіт з 12 аднадумцамі асудзілі кіраўніцтва арганізацыі і заклікалі да канчатка перамір’я з Ангельшчынай. 26 кастрычніка 1997 г. Макевіт і некаторыя таварышы «Часовай ІРА» пакінулі арганізацыю і ўжо ў лістападзе гэтага жа года на сустрэчы ў адной з сельскіх хат вырашылі стварыць новую арганізацыю — «REAL IRA». Кіраўніцтва арганізацыі сфармулявала галоўныя мэты арганізацыі: выгнаньне ангельскіх салдатаў з Ольстэра і аб’яднаньне Ірляндыі. REAL IRA адразу жа адхіліла ангельска-ірляндзкую дамову 1921 г., якая падзяліла Ірляндыю на 2 часткі.

У 2001 годзе спэцслужбы Ірляндыі арыштавалі лідэра арганізацыі Майкла Макевіта і некалькі яго найбліжэйшых таварышаў. Неўзабаве яны выступілі з заявай аб бессэнсоўнасьці ўзброенай барацьбы. Аднак арганізацыя не толькі не спыніла супраціў, але яшчэ больш узмацніла яго. 2 лютага 2008 году прадстаўнікі РІРА сустрэліся з журналістамі і заявілі што пасьля праведзенай рэарганізацыі яны гатовыя пачаць новую кампанію супраціву брытанскім уладам. Па іх словах асноўнымі аб’ектамі атак стануць калябаранты з PSNI (паліцэйскія сілы Паўночнай Ірляндыі).

Мэтады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэтады змаганьня «REAL IRA» розныя. Гэта выбухі бомбаў (бэнзінавых, бомбаў-аўтамабіляў) у буйных гарадох, мінамётныя абстрэлы паліцэйскіх пастарункаў і дзяржаўных установаў, забойствы паліцыянтаў, службоўцаў, баявыя дзеяньні нізкай інтэнсыўнасьці. Колькасьць чальцоў у арганізацыі: каля 150 добра падрыхтаваных байцоў. REAL IRA вельмі добрае ўзброеная. У арсэнале арганізацыі знаходзяцца аўтаматы АК-74, Uzi, CZ Model 25, гранатамёты РПГ-22, некалькі 320 мм 12-ствольных мінамётаў саматужнай вытворчасьці, РГ, СТСТ, ПЗРК.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 16 верасьня 1997: Выбух на паліцэйскім аб’екце ў м. Маркэціл.
  • 15 жніўня 1998: Выбух у супэрмаркеце ў горадзе Ома.
  • чэрвень-ліпень 2000: Некалькі выбухаў у Паўночнай Ірляндыі.
  • верасень 2000: Успышка партызанскай вайны. РІРА атакавала жаўнерні, будынкі выведкі.
  • 3 жніўня 2001: Выбух аўтамабіля ў Лёндане.
  • 25 кастрычніка 2002: Выбух магутнай бомбы ў цэнтры Бэлфасту.
  • 8 ліпеня 2004: Адпраўка 5 лістоў-бомбаў.
  • 4 верасьня 2004: Напад на новы паліцэйскі пастарунак.
  • сьнежань 2004: Выбух 15 запальных бомбаў.
  • сакавік 2006: Напад на паліцэйскі патруль у Паўночнай Ірляндыі.
  • 9 жніўня 2006: Мноства запальных бомбаў абвальваюцца на розныя фірмы ў Ньюры, Паўночнай Ірляндыі. Два будынкі былі разбураныя, і яшчэ два пашкоджаныя.
  • кастрычнік 2006: Незалежная кантрольная камісія заяўляе аб актыўнасьці і небясьпецы РІРА.
  • 28 кастрычніка 2006: Паліцыя Паўночнай Ірляндыі выявіла мноства выбухных прыладаў, усталяваных паўстанцамі.
  • 4 сьнежня 2006: Баевікі РІРА абстралялі зь мінамёта адзін з паліцэйскіх пастарункаў у Паўночнай Ірляндыі.
  • 8 лістапада 2007: Два партызаны РІРА расстралялі паліцыянта, які знаходзіўся ва ўласнай машыне.
  • 12 лістапада 2007: Партызаны расстралялі яшчэ аднаго паліцыянта. Гэтым разам калябарант сканаў ад атрыманых раненьняў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэальная Ірляндзкая Рэспубліканская Арміясховішча мультымэдыйных матэрыялаў