Рагачоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рагачоў
У цэнтры места
У цэнтры места
Coat of Arms of Rahačoŭ, Belarus.svg Flag of Rahačoŭ.svg
Герб Рагачова Сьцяг Рагачова
Першыя згадкі: 1142
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Рагачоўскі
Насельніцтва: 33 702 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Паштовы індэкс: 247250
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 53°6′ пн. ш. 30°3′ у. д. / 53.1° пн. ш. 30.05° у. д. / 53.1; 30.05Каардынаты: 53°6′ пн. ш. 30°3′ у. д. / 53.1° пн. ш. 30.05° у. д. / 53.1; 30.05
Рагачоў на мапе Беларусі ±
Рагачоў
Рагачоў
Рагачоў
Рагачоў
Рагачоў
Рагачоў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Рагачо́ў — места ў Беларусі, на сутоках Дняпра і Друці. Адміністрацыйны цэнтар Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 33 702 чал.[1] (2009). Знаходзіцца за 121 км на поўнач ад Гомелю. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў — Жлобін. Аўтамабільныя дарогі на Бабруйск, Магілёў, Прапойск, Жлобін. Прыстань на Дняпры.

Рагачоў — старажытнае места гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся рэнэсансавы замак каралевы Боны.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Рагачоў» утварыўся ад прозьвішча Рагач. Народная этымалёгія зьвязвае назву з разьмяшчэньнем «на рагу» пры ўтоку Друці ў Дняпро, аднак фармант -оў сьведчыць пра патранамічнае паходжаньне[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Рагачова

Раньняе Сярэднявечча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Рагачоў зьмяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1142, калі паселішча ўваходзіла ў Тураўскае княства. Тагачаснае насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, рыбнай лоўляй, апрацоўкай жалеза, каляровых мэталаў, косьці, дрэва.

Выгаднае геаграфічнае становішча Рагачова спрыяла разьвіцьцю гандлю і рамёстваў, места было важным пунктам на дняпроўскім водным шляху паміж Смаленскам, Магілёвам і Кіевам. Меліся разьвітыя гандлёвыя зьвязкі з Валыньню.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Панарама места. Д. Струкаў, 1864

У кан. ХІІІ ст. Рагачоў як уладаньне князя Даўмонта далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага[3]. У XIVXVІІІ стагодзьдзях места было цэнтрам староства. З кан. XV ст. Рагачоў знаходзіўся ў валоданьні князёў Яраславічаў. У 1535 маскоўскія войскі захапілі і разрабавалі места[4].

У XVІ ст. у Рагачове на месцы старажытнага гарадзішча збудавалі замак і палац, званы ў народзе «замкам каралевы Боны» (у 1654 яго спалілі маскоўскія захопнікі). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) места ўвайшло ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва.

У 1730 на паўночнай ускраіне Рагачова пачалося будаваньне слабады, дзе ў 1743 было дазволена збудаваць царкву Сьвятога Міхала Арханёла. На 1765 места было цэнтрам староства, якое аб’ядноўвала 27 вёсак з 609 дварамі і знаходзілася ў валоданьні Пацаў. У 2-й палове XVIII ст. тут збудавалі драўляны касьцёл Сьвятога Антонія.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліца Садовая. Касьцёл

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Рагачоў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Магілёўскай губэрні. 16 жніўня 1781 места атрымала герб: «у залатым полі чорны бараноў рог»[5]. У гэты час тут працавала 6 дробных прадпрыемстваў. У 1788 у Рагачове пачала працаваць паштовая кантора. У 1801 адкрылася павятовая, у 1819 — прыходзкая вучэльні. На 1850 у месьце было 18 вуліцаў і завулкаў, 375 будынкаў, у тым ліку 6 скарбовых, дзейнічалі 3 царквы, працавалі 2 пошты, 46 крамаў і 23 карчмы.

У 1864 у Рагачове працавалі 24 мануфактуры, 5 гарбарняў, 5 маслабойняў, 4 цагельні, ганчарны завод, 4 бровары, 5 крупарушак, 132 рамесьнікі. Увесну 1873 адбылася закладка мескага саду. На 1880 у Рагачове было каля 560 дамоў, працавалі 2 цагельні, канатны, піваварны, мылаварны і гарбарныя заводы. У 1884 дзейнічалі лякарня і аптэка. На 1896 — 948 двароў. У 1900 у месьце было 1157 жылых дамоў, 210 газавых ліхтароў, працавалі аптэка, бібліятэка, жаночая гімназія, з 1909 настаўніцкая сэмінарыя, 2 кнігарні, 2 друкарні, 5 канатных фабрык. У 1902 праз Рагачоў прайшла чыгунка Магілёў — Жлобін. На 1913 у месьце было 50 прадпрыемстваў з 185 працоўнымі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рагачоў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[6], аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Рагачоў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну (з 1938 у Гомельскай вобласьці). На 1934 у Рагачове працавалі лесапільня (з 1901), кардонная фабрыка (1913), ільнозавод (1932), электрастанцыя (1918), цагельня (1912), друкарня, электрычны млын, кавальская (1930), кравецкая (1927), шавецкая (1928), бандарная, кошыкавая і сталярна-мэблевыя майстэрні, цукеркавая арцель (1931), смалакурня (1929), хлебапякарня, 2 конныя крупарушкі і сьлясарня. Дзейнічалі настаўніцкі інстытут (у 1940 — 610 студэнтаў), школа мэдычных сясьцёр, 4 сярэднія і 7-гадовая школы, лякарня, паліклініка, 2 аптэкі. У Другую сусьветную вайну з 14 жніўня 1941 да 24 лютага 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1971 у Рагачове знайшлі манэтны скарб памерам у 1 тыс. старажытных манэтаў. 19 красавіка 2010 места ўзнагародзілі вымпэлам «За мужнасьць і стойкасьць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[7].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ХIХ стагодзьдзе: 1800 — 3 тыс. чал.; 1826 — 2093 чал.[8]; 1850 — 3112 чал.; 1866 — 6136 чал.[9]; 1880 — 4437 чал. (2234 муж. і 2203 жан.), зь іх 2570 праваслаўных, 171 каталік, 19 старавераў і 1677 юдэяў[10]; 1897 — 9038 чал., зь якіх 42,5% былі пісьменнымі; 1900 — 11 733 чал.
  • ХХ стагодзьдзе: 1908 — 20 836 чал., зь іх 5970 праваслаўных, 1199 каталікоў, 73 стараверы, 13 594 юдэі[11]; 1939 — 15,2 тыс. чал.; 1959 — 10,2 тыс. чал.; 1970 — 16 тыс. чал.; 1975 — 19,8 тыс. чал.[12]; 1991 — 37 тыс. чал.; 1999 — 34 502 чал.[13]; 2000 — 35,7 тыс. чал.[14]
  • ХХI стагодзьдзе: 2004 — 34 727 чал.; 2006 — 34,1 тыс. чал.; 2009 — 33 702 чал.[1] (перапіс); 2010 — 33,6 тыс. чал.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Рагачове працуюць 6 сярэдніх школаў, 12 дашкольных установаў.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры з народным тэатрам, 7 бібліятэк. У 1962 адкрыўся музэй народнай славы.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядзецца мясцовае радыёвяшчаньне, выдаецца раённая газэта «Свабоднае слова».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўная тэрыторыя Рачагова месьціцца ў міжрэччы Дняпра і Друці, гэта Цэнтральны і Залінейны плянавальныя раёны. На правым беразе Друці — Задруцьце. Пераважае забудова сядзібнага тыпу. Цэнтральную частку фармуюць 5-павярховыя будынкі. Паўсталі новыя кварталы і вуліцы, 3 мікрараёны, шматпавярховыя дамы ўзводзяцца ў жылым раёне «Лясьнянка». Функцыянуе шырокая паркавая зона.

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Гарбатава вуліца Садовая вуліца
Гарбачова вуліца Афіцэрская вуліца
Горкага вуліца Вежавая вуліца рас. Башенная улица
Дзімітрава вуліца Палявая вуліца
Дзяржынскага вуліца Стайневая вуліца рас. Конюшенная улица
Зайцава вуліца Дняпроўская вуліца
Інтэрнацыянальная вуліца Лугавая вуліца Мікалаеўская вуліца (рас. Николаевская улица)
Калгасны завулак Кароткая вуліца
Калесьнікава вуліца Лясная вуліца
Калініна вуліца Больнічная вуліца (частка)
Заводзкая вуліца (частка)
Камсамольская вуліца Млынавая вуліца рас. Мельничная улица
Камуністычная вуліца Горная вуліца
Кастрычніцкая вуліца Вакзальная вуліца (частка)
Кашарская вуліца (частка)
рас. Казарменная улица
Кірава вуліца Васільеўская вуліца
Леніна вуліца Быхаўская вуліца Цымэрмана вуліца
Лібкнехта вуліца Царкоўная вуліца
Луначарскага вуліца Папярэчная вуліца Георгіеўская вуліца (рас. Георгиевская улица)
Савецкая вуліца Папоўская вуліца
Саньнікава вуліца Смаленская вуліца
Сьмідовіча вуліца Пясковая вуліца
Сьцяпанава вуліца Батарэйная вуліца
Сядова вуліца Інжынэрная вуліца
Тэльмана вуліца Аляксандраўская вуліца
Урыцкага вуліца Ветраная вуліца
Фрунзе вуліца Садовая вуліца
Цымэрмана вуліца Ёлшынская вуліца
Чарнышэўскага вуліца Фабрычная вуліца
Энгельса вуліца Танкавая вуліца
 ? Рынак пляц рас. Базарная площадь

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае Рагачоўскі музэй народнай славы. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Дняпро»[15].

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарадзішча «Замкавая Гара»
  • Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзяў; фрагмэнты)
  • Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (1911—1913)
  • Могілкі: старыя хрысьціянскія, капліца (пач. ХХ ст.); юдэйскія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Замак
  • Сынагога
  • Царква

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Гомельская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 323—324.
  3. ^ Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 482.
  4. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  5. ^ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. С. 223.
  6. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  7. ^ Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 189 ад 19 красавіка 2010 г. «Аб узнагароджанні некаторых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь вымпелам „За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны“»
  8. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. С. 221.
  9. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. С. 222.
  10. ^ Krzywicki J. Rohaczew // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 687.
  11. ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909; — Gdańsk, 1995.
  12. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  13. ^ Ваганава А. Рагачоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 39.
  14. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2001. С. 195.
  15. ^ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рагачоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў