Рагнар Фрыш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рагнар Фрыш
па-нарвэску: Ragnar Anton Kittil Frisch
Uio frisch 2006 0025.jpg
Рагнар Фрыш
Нарадзіўся 3 сакавіка 1895
Осьлё, Нарвэгія
Памёр 31 студзеня 1973 (77 гадоў)
Осьлё, Нарвэгія
Грамадзянства Нарвэгія
Навуковая сфэра эканоміка
Месца працы Унівэрсытэт Осьлё1925-га)
Альма-матэр Унівэрсытэт Осьлё (1919)
Вядомы як заснавальнік эканамэтрыкі
Узнагароды і прэміі Нобэлеўская прэмія па эканоміцы (1969)

Рагнар Антон Кітыль Фрыш (па-нарвэску: Ragnar Anton Kittil Frisch; 3 сакавіка 1895, Осьлё — 31 студзеня 1973, там жа) — нарвэскі эканаміст.

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы (1969) «за стварэньне і прымяненьне дынамічных мадэляў да аналізу эканамічных працэсаў». Скончыў унівэрсытэт Осьлё; абараніў доктарскую дысэртацыю і служыў прафэсарам там жа. Прэзыдэнт Эканамэтрычнага таварыства (1949). У гонар нарвэскага эканаміста Эканамэтрычнага таварыствам з 1978 году ўручаецца мэдаль Фрыша.