Рагозна (Жабінкаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рагозна
трансьліт. Rahozna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Жабінкаўскі
Сельсавет: Ленінскі
Насельніцтва
колькасьць: 112 чал. (2015)
колькасьць двароў: 63
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1641
Паштовы індэкс: 225112[1]
СААТА: 1225815036
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°9′26″ пн. ш. 24°5′4″ у. д. / 52.15722° пн. ш. 24.08444° у. д. / 52.15722; 24.08444Каардынаты: 52°9′26″ пн. ш. 24°5′4″ у. д. / 52.15722° пн. ш. 24.08444° у. д. / 52.15722; 24.08444
Рагозна на мапе Беларусі ±
Рагозна
Рагозна
Рагозна
Рагозна
Рагозна
Рагозна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Раго́зна[2] — вёска ў Жабінкаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Рагозна ўваходзіць у склад Ленінскага сельсавету. Каля вёскі праходзіць міжнародная аўтамагістраль М1 E30.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая згадка пра вёску Рагозна — 11 сакавіка 1582 году, калі яна належыла да Зьдзітавецкага маёнтку В. Сасіна-Калечыцкага.[3]

У 1700 годзе на землях маёнтку Гатэчына (Ацячызна), падзеленага ў 1699 годзе паміж братамі з роду Фядзюшкаў, старэйшы з братоў Хведар Фядзюшка стаў фундатарам уніяцкай царквы ў Рагозна.[4]

Паводле сьведчаньня Ф. Пакроўскага, які апісаў археалягічныя старажытнасьці Гарадзенскай губэрні, у царкве ў Рагозна захоўваліся пяць вельмі старых абразоў: адзін — Хрыста-Збаўцы і чатыры — Божай Маці. У рызьніцы захоўваліся дзьве старыя, чаканеныя на медзі, іконы — апостала Пятра і вялікамучаніцы Барбары.

Пасьля скасаваньня Уніі Рагозна было цэнтрам праваслаўнага прыходу Ўзвышэньня Крыжа Гасподняга Чаравачыцкага благачыньня Гарадзенскай япархіі. Да прыходу належалі таксама жыхары навакольных вёсак: Бусьні, Ваўкавычы, Вулька, Дзяглі, Ёжыкі, Замошаны, Калюга, Хаткі, Хведкавічы, Шалухі. Стары ўніяцкі храм згарэў і замест яго быў адбудаваны новы, які асьвяцілі ў 1899 годзе.[5] Гэты храм быў спалены партызанамі ў 1943 годзе. Падчас акупацыі немцы і вугорцы, якія стаялі ў вёсцы, выкарыстоўвалі будынак храму і званіцу для вайскова-абарончых мэтаў.

Пасьля вайны на падмурках царквы быў збудаваны сельскі клюб. З 1998 году памяшканьне гэтага клюбу згодна з рашэньнем Ленінскага сельсавету Жабінкаўскага раёну было прадастаўлена мясцовай праваслаўнай грамадзе для адпраўленьня набажэнстваў.

Сёньня ў в. Рагозна дзейнічае праваслаўная царква сьв. Дзьмітрыя Салунскага, будаўніцтва якой пачалося ў 2002 годзе. Узьведзеная на новым месцы царква з цэглы была асьвячана 8 лістапада 2007 году. Прыход належыць да Жабінкаўскага благачыньня Берасьцейскай япархіі. Прастольнае сьвята і саборная багаслужба — 8 лістапада, у дзень памяці вялікамучаніка Дзьмітрыя Салунскага.[5]

У сярэдзіне XIX ст. у вёсцы дзейнічаў этапны пункт для перасыльных. На вялікай шашы, што працягнулася ў 1840-х гадах ад Варшавы да Масквы, у Рагозна расейскі царскі ўрад загадаў арганізаваць этапны пункт. У Рагозна пачалі спыняцца арыштанскія каманды, якія канваіравалі вязьняў з турмы ў Берасьцейскай фартэцыі ў Сыбір.[6] Зьняволеных сялілі па сялянскіх хатах у навакольных вёсках: Шчэглікі, Дзяглі, Замошаны. Цяжкахворыя арыштанты і расейскія салдаты, пакінутыя ў вёсках, прыносілі гарачку і каросту. З гэтай нагоды падаваў скаргу губэрнскаму кіраўніцтву ўладар маёнтку Пятровічы Іван Дзяконскі. Як засьведчыў Паўлу Баброўскаму сьвятар Рагазьнянскай царквы, княгіня Яўгенія Бельская, жонка ўладара маёнтку Гатэчына (Ацячызна), у красавіку 1852 году «прыяжджала ў Рагозна да сваіх хворых сялянаў і выходжвала іх».[6]

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 студзеня 2015 году — 112 жыхароў, 63 прыватныя гаспадаркі[7]
  • 2010 год — 118 жыхароў
  • 1999 год — 140 жыхароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 129
  3. ^ Гісторыя Рагозны
  4. ^ Гісторыя Ацячызны
  5. ^ а б Свято-Димитриевский храм с. Рогозно
  6. ^ а б Край, поўны нягодаў // Сельская праўда, 28.05.2014.
  7. ^ Ленинский сельсовет