Радаводныя кнігі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Радаво́дныя кні́гі — комлекс фармалізаваных зьвестак пра генэалёгію дваранскіх родаў Расеі, які вёўся губэрнскімі дваранскімі сходамі. Уведзены даравальнай граматай дваранству 1785 году. У іх запісвалі дваранаў, якія

  • валодалі ў губэрні нерухомай маёмасьцю;
  • тых, чые продкі валодалі на тэрыторыі губэрні маёнткамі;
  • мелі выслужанае дваранства й дваранства замежнага паходжаньня (у любой губэрні паводле жаданьня).

Ня ўносілі ў кнігі асабістых дваранаў і жыдоў, якія набылі права спадчыннага дваранства.

Падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радаводныя кнігі падзяляліся на 6 частак.

  • 1 частка — роды рэчаіснага (пачатак роду не раней за 1685) і набілітаванага дваранства;
  • 2 частка — роды выслужанага вайсковай служюбай дваранства;
  • 3 частка — роды дваранства, выслужанага цывільнай службай або атрыманьнем ордэна, што прыносіў дваранскі статус;
  • 4 частка — роды замежнага паходжаньня;
  • 5 частка — тытуляваныя роды;
  • 6 частка — старажытныя дваранскія роды, чый радавод пачынаўся раней за 1685.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]