Радзькі (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Радзькі
польск. Radźki
Вуліца вёскі
Вуліца вёскі
Першыя згадкі: 1542
Мясцовая назва: Raďki
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараў
Насельніцтва: 20[1] чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 17-210
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°50′17″ пн. ш. 23°26′52″ у. д. / 52.83806° пн. ш. 23.44778° у. д. / 52.83806; 23.44778Каардынаты: 52°50′17″ пн. ш. 23°26′52″ у. д. / 52.83806° пн. ш. 23.44778° у. д. / 52.83806; 23.44778
Радзькі на мапе Польшчы
Радзькі
Радзькі
Радзькі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Радзькі́ (па-польску: Radźki, па-падляску: Raďkí) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Кленікі).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска была ў мінулым вядомая як Радкі, Рачкі, Раткоўшчына. Першыя зьвесткі пра Радзкі датуюцца 1542 г., тады існаваў тут фальварак каталіцкай парафіі ў Нараве, а ў яго склад уваходзілі таксама землі каралеўскага абрубніка Рачка. Інвэнтар нараўскага касьцёлу з 1700 г. пералічвае часткі фальварку ў Радзьках: 3 валокі зямлі і 6 мужыкоў у Радзьках, агароды і 11 мужыкоў у Гародчыне, 10 моргаў зямлі ў Ляхах, 13 валокаў зямлі і 16 мужыкоў у Кленіках, 3 моргі зямлі ў Лапухоўцы ды 6 мужыкоў у самой Нарве. Пад канец XVIII стагодзьдзя фальварак арандаваў маёр Язэп Коц. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай фальварак быў канфіскаваны прускімі ўладамі, а з 1807 г., пасьля пераходу часткі Падляшша ў склад Расейскай імпэрыі, перайшоў у царскую казну. Пасьля 1864 г. мужыкі зь Вялікіх і Малых Тыневічаў беспасьпяхова стараліся выкупіць фальварак[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Радзькі. Афіцыйны сайт гміны Нараў. (пол.) Праверана 9 сакавіка 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радзькі (Падляскае ваяводзтва)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў