Радзілавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Радзівілавічы»)
Радзілавічы
лац. Radziłavičy
Першыя згадкі: 1520
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Радзілавіцкі
Вышыня: 149 м н. у. м.
Насельніцтва: 812 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2356
СААТА: 3228820021
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°40′10″ пн. ш. 27°32′53″ у. д. / 51.66944° пн. ш. 27.54806° у. д. / 51.66944; 27.54806Каардынаты: 51°40′10″ пн. ш. 27°32′53″ у. д. / 51.66944° пн. ш. 27.54806° у. д. / 51.66944; 27.54806
Радзілавічы на мапе Беларусі ±
Радзілавічы
Радзілавічы
Радзілавічы
Радзілавічы
Радзілавічы
Радзілавічы

Ра́дзілавічы[1] (таксама — Радзі́лавічы[2], Радзіві́лавічы[1][3]; з 1931 году — Дзяржы́нск[1]) — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Рова (Плаў). Цэнтар Радзілавіцкага сельсавету Лельчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзяцца за 14 км на паўднёвы захад ад Букчы, за 75 км на захад ад Лельчыцаў.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Радзівіл (імя) і Радзіла

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Радзівіл цалкам адпавядае засьведчанаму ў гістарычных крыніцах старажытнаму германскаму імя Ratwilius[4][5].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вяілкае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню ўпамінаюцца ў 1520 годзе, як сяло ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, уладаньне вялікага гетмана літоўскага Канстантына Астроскага. У 1777 годзе ў сяле збудавалі драўляную царкву.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 1886 год у сяле і маёнтку Радзілавічах было 53 двары, на 1888 год — 69 двароў. На 1909 год было 116 двароў у сяле і 2 двары ў фальварку Радзілавічах.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 20 жніўня 1924 году — цэнтар сельсавету. У 1931 годзе савейкія ўлады ў рэчышчы палітыкі русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў перайменавалі Радзілавічы ў Дзяржынск. На 1940 год — 187 двароў.

У чэрвені 1943 годзе нацысты спалілі вёску і загубілі 13 жыхароў. На 1971 год — 399 двароў, на 1998 год — 358 двароў, на 2000 год — 368 двароў.

Мікравёскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Традыцыйная вёска падзяляецца на 4 мікравёскі[Крыніца?]:

Акрамя гэтага цэнтар вёскі называюць «Сяло».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 298 чалавек
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 672 чалавекі ў сяле Радзілавічах і 12 чалавек у фальварку Радзілавічах[6]; 1923 год — 898 чалавек; 1940 год — 570 чалавек; 1971 год — 1668 чалавек; 1998 год — 1116 чалавек; 1999 год — 1076 чалавек; 2000 год — 1070 чалавек
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 812 чалавек

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы знаходзіцца лясьніцтва, рамонтныя майстэрні, сярэдняя школа, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленьне ААТ «Беларусбанк», 3 крамы. Цэнтар камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «На варце».

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Драўляная царква

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 216
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 18.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 98.
  4. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 162.
  5. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (fin), le nom de Radziwill // Revue internationale d’onomastique. Nr. 4, 1964. P. 281—292.
  6. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 168.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]