Радзім

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Радзі́м — паводле «Аповесьці мінулых гадоў», легендарны родапачынальнік (князь), першапродак славянскага племя (племяннога зьвязу) радзімічаў. Разам са сваім братам Вяткам жыў «на ляхах». Адтуль яны прыйшлі са сваімі родамі й аселі: першы пасяліўся на рацэ Сож, другі — на рацэ Ака. Ад іх пайшлі радзімічы й вяцічы. На думку некаторых дасьледчыкаў, імя Радзім — скарочаная форма ад Радзімір або Радзімер. Дасьледнік А. Папоў лічыў, што назоў «радзімічы» належаў першапачаткова дынастычнаму роду, а потым пашырыўся на племянныя групы й землі, якія яны займалі.

Іншыя значэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]